Знайсці
26.02.2024 / 20:384РусŁacБел

У Беларусі з'явілася новая кампанія — вытворца цыгарэт. Але не новае прозвішча яе ўладальніка 

Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала інфармацыю пра максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам, якія пачнуць дзейнічаць з 1 сакавіка 2024 года. У гэтым спісе няма нічога асаблівага, акрамя таго, што ў спісе кампаній, якія выпускаюць цыгарэты ў Беларусі, з'явілася такая, якой раней не было — ТАА «Сентоні ПРО».

Павел Тапузідзіс

Паводле інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і ІП, кампанія «Сентоні ПРО» зарэгістраваная Мінскім гарвыканкамам 15 снежня 2023 года. Асноўны від дзейнасці пазначаны як вытворчасць тытунёвых вырабаў.

Прадпрыемствам заяўлены на сакавік максімальны рознічны кошт 29 марак пяці брэндаў — Vogue, Kent, Rothmans, Pall Mall і Lucky Strike. 

Пра гэтую кампанію даведалася дадатковую інфармацыю рэдакцыя рэсурсу «МатолькаПамажы». Высветлілася, што яе юрыдычны адрас — горад Мінск, вул. Кальварыйская, дом 24, каб. 418.

Менавіта па гэтым адрасе знаходзіцца адзін з гіпермаркетаў «Карона» — сетка крам, якой валодае Павел Тапузідзіс, які таксама валодае і вядомай тытунёвай кампаніяй ТАА «Тытунь-Інвест».

Чытайце таксама:

Выявіліся сваяцкія сувязі паміж уласнікамі «Кароны» Паўлам Тапузідзісам і Віктарам Пятровічам

«Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса

Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12
0
добрая памяць/адказаць/
26.02.2024
А ці не на НН быў артыкул, які прагрэсіўны бізнесмен Тапузідзіс?? звычайны прыкарытнік
0
Андрусь/адказаць/
26.02.2024
Vogue, Kent, Rothmans, Pall Mall і Lucky Strike - уладальнікам гэтых гандлёвых марак пляваць і на рэпрэсіі ў Беларусі, і на суўдзел рэжыму, гаманцу якога яны дазваляюць выпускаць цыгаркі пад сваімі брэндамі, у развязванні вайны расіі супраць Украіны? 
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/337306

0
Абменны фонд/адказаць/
27.02.2024
добрая памяць, дык заданаціў відаць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930