Знайсці
26.02.2024 / 16:501РусŁacБел

Данія спыніла расследаванне выбухаў на «Паўночным патоку»

Сумеснае расследаванне паліцыі Капенгагена і Службы паліцэйскай разведкі па выбухах на газаправодах праекта «Паўночны паток» спынена, паведаміла дацкая паліцыя.

«На падставе [вынікаў] расследавання ўлады могуць зрабіць выснову, што меў месца наўмысны сабатаж газаправодаў. У той жа час, паводле ацэнак, у Даніі няма неабходных падстаў для завядзення крымінальнай справы», — сказана ў паведамленні.

Раней у лютым сваё расследаванне спынілі ў Швецыі па аналагічнай прычыне, патлумачыўшы, што «шведская юрысдыкцыя непрымяняльная».

Расследаванне перш за ўсё павінна было вызначыць, ці былі шведы датычныя да таго, што адбылося, але пра гэта нічога не паказвала, растлумачылі тады ў пракуратуры гэтай краіны.

Швецыя перадала атрыманыя звесткі Германіі, дзе працягваюць расследаваць справу. Расія да расследавання заходніх краін не дапушчаная.

Уцечкі на трох нітках газаправодаў «Паўночны паток» былі выяўленыя 26 верасня 2022 года. Вярхоўны прадстаўнік ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль тады заявіў, што пашкоджанні газаправодаў «Паўночны паток» носяць наўмысны характар. Пасля шведскія сейсмолагі паведамілі пра магутны выбух, які папярэднічаў уцечкам.

Чытайце таксама:

Польшча перашкаджала расследаванню справы аб падрыве трубаправода «Паўночны паток» — WSJ

Падрыў «Паўночных патокаў» ажыццявіў украінскі палкоўнік Раман Чарвінскі. Ён жа ў 2020-м выманьваў вагнераўцаў з Расіі ў Беларусь — WP

Зяленскі: Я б ніколі не даў загад узарваць «Паўночныя патокі»

Следчыя знайшлі лодку, на якой перавозілі выбухоўку для дыверсіі на «Паўночным патоку». Разведка ЗША лічыць, што за ёй можа стаяць «праўкраінская група»

Амерыканскі расследавальнік сцвярджае, што «Паўночны паток» знішчылі ЗША з дапамогай Нарвегіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ромич/адказаць/
26.02.2024
Не надо было и начинать, и так всё ясно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930