Знайсці
26.02.2024 / 16:322РусŁacБел

БТА Банк у Беларусі хутка зменіць уладальніка

Беларускі БТА Банк можа быць прададзены да канца лютага. Пра гэта казахстанскім СМІ заявіў цяперашні ўласнік банка Кенес Ракішаў, які займае 20-е месца ў спісе «50 самых уплывовых бізнэсоўцаў Казахстана-2023» часопіса Forbes, піша Office Life.

Фота: Office Life

«Мы на канчатковай лініі перамоў з патэнцыйным пакупніком. Ён ужо атрымаў дазвол Нацыянальнага банка Беларусі. Мы падпісалі ўсе папярэднія дакументы. Засталіся яшчэ дадатковыя дазвольныя дакументы ад антыманапольнага камітэта Беларусі. Усё ў рамках закона», — сказаў Кенес Ракішаў.

Паводле ягоных слоў, здзелка можа быць закрытая да канца лютага. Кенес Ракішаў адмовіўся раскрываць імя пакупніка і суму ўгоды, спасылаючыся на прыватнасць.

Размовы пра жаданне казахстанскага ўладальніка прадаць банк ідуць ужо даволі даўно. Пра тое, што Ракішаў плануе прадаць банк у Беларусі, ён расказваў яшчэ ў лістападзе 2020 года. Паводле яго слоў, здзелка магла адбыцца ў 2021 годзе, калі б «сітуацыя ў Беларусі стабілізавалася». Тады ён растлумачыў, што ў стратэгіі кампаніі прадаць усе «дочкі» БТА Банка ў Беларусі, Украіне і Кыргызстане.

Цікава, што з 31 студзеня 2024 года старшынёй савета дырэктараў БТА Банк у Беларусі абраны Султан Марэнаў. Ён з 2005 па 2015 год быў старшынёй праўлення гэтага банка. 

Чытайце таксама:

Прынцыповы беларус судзіўся з банкам за пераплату 6 рублёў 91 капейкі

У QIWI Банка адклікалі ліцэнзію ў Расіі. Ці будзе працаваць сэрвіс плацяжоў у Беларусі

Экс-кіраўніка гомельскага Белінвестбанка судзяць па трох артыкулах. Два з іх нечаканыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
0
0
Беня/адказаць/
26.02.2024
Старший брат Маренова был убит отверткой. Их общий папа возглавлял казахлифт. Лично меня они кинули на 42к$ ещё в 2008 году. Всё у них ещё будет. Спасибо за внимание.
27.02.2024
Австрийскую долю в ПРИОР банке Лукашенко уже купил, типа как малоизвестная кампания с Эмиратов...)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930