Знайсці
26.02.2024 / 12:25РусŁacБел

Сярэдні заробак у студзені спікіраваў адразу на 280 рублёў. Але не спяшайцеся засмучацца

Сярэдні заробак «бруднымі» ў студзені склаў 1991 рубель 20 капеек, тады як за снежань ён быў роўны 2271 рублю.

Такім чынам за мінулы месяц ён упаў на 279,8 рубля. Аднак у снежні заробак заўсёды вышэйшы за папярэднія месяцы і наступны месяц за кошт выплат у канцы года.

Так у лістападзе ён складаў «бруднымі» 1975,6 рубля, паведамляе Белстат. У параўнанні з кастрычнікам ён вырас на 4 рублі 40 капеек, адпаведна студзеньскі заробак у параўнанні з лістападаўскім вырас амаль на 15,6 рубля.

1991,2 рубля за студзень «бруднымі» — гэта 1712,4 рубля «чыстымі», або $627,6 па сярэднім курсе даляра за студзень «бруднымі» і $539,7 «чыстымі».

 

Ілюстрацыя: Белстат

Чытайце таксама:

19-гадовая настаўніца з Гродна расказала, як зарабляе 1600 рублёў. Не ўсе ёй вераць

«Пражыць месяц на стыпендыю атрымалася, але гэта было вельмі сумна». Беларускія студэнты расказалі, як яны жывуць і колькі трацяць

Стала вядома, колькі зарабляе кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031