Знайсці
26.02.2024 / 09:293РусŁacБел

Зяленскі назваў час пераломнага моманту ў вайне ва Украіне

Кіеў падрыхтуе план вядзення баявых дзеянняў на бліжэйшы перыяд.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Кіеў падрыхтуе план вядзення баявых дзеянняў на бліжэйшы перыяд, але збіраецца дачакацца вынікаў выбараў прэзідэнта ЗША, якія стануць «пераломным момантам» у вайне з Расіяй, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. «З гэтага моманту (выбараў у ЗША) мы будзем разумець, што адбудзецца», — сказаў Зяленскі на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Да гэтага ўкраінскі лідар абвергнуў замарозку ваеннага канфлікту з Расіяй і магчымасць падпісання новых пагадненняў, якія будуць падобныя да мінскіх. Паводле яго слоў, у Кіева быў замарожаны канфлікт з 2014 года і ён больш не верыць у такога кшталту ўрэгуляванне, паколькі пытанне «не толькі ў тэрыторыі, але і ў бяспецы» Украіны.

Тым часам былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які збіраецца ўдзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы, плануе ў выпадку перамогі прымусіць Украіну да мірных перамоваў з Расеяй, распавядалі Bloomberg дасведчаныя крыніцы.

Па іх словах, каманда Трампа абмяркоўвае магчымасць правядзення мірнага саміту з удзелам прэзідэнтаў Расіі і Украіны Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага адразу пасля перамогі на выбарах. Для прымусу Кіева Трамп можа прыгразіць скараціць ваенную падтрымку, а Пуціну, наадварот, скажа аб павелічэнні дапамогі Украіне.

Чытайце таксама:

Зяленскі пра правал контрнаступу: планы Украіны былі на стале ў Крамлі яшчэ да пачатку

Зяленскі ўпершыню назваў колькасць загінулых украінскіх вайскоўцаў

У Парыжы 20 лідараў еўрапейскіх краін сёння абмяркуюць умацаванне падтрымкі Кіева

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13
6
Адольфавіч/адказаць/
26.02.2024
Нада проста перастаць стреляць(с)
27.02.2024
дачакацца вынікаў выбараў прэзідэнта ЗША,

К тому времени расейцы дойдут до Киева.
27.02.2024
Boba , часам не такія як вы ў 2022 пісалі пра 3 дні?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930