Знайсці
26.02.2024 / 09:1217РусŁacБел

Незвычайная гісторыя ў Барселоне: кватэру братоў-беларусаў захапілі сквотары

А калі нашы суайчыннікі выселілі іх сілай, то былі арыштаваныя паліцыяй, а «захопнікі» вярнуліся ў іх жыллё.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: 1tulatv.ru

Браты Сяргей і Алег жывуць у Барселоне з 2015 года. Яны валодаюць дзвюма кватэрамі ў адным і тым жа шматкватэрным доме ў гарадскім раёне Эль Раваль. Адну з іх, Алегаву, 31 снежня 2023 года занялі сквотары. Так называюць людзей, якія незаконна засяляюцца ў чужое жыллё і адмаўляюцца яго пакідаць, піша «Беларусь і свет».

Сквотынг — з'ява нярэдкая для Іспаніі. Рэч у тым, што па мясцовых законах грамадзяне, якія занялі чужое жыллё на перыяд больш за 48 гадзін і якія не маюць іншай нармальнай жылплошчы, не могуць быць выгнаныя адтуль без пастановы суда. А сам судовы працэс можа зацягнуцца на шмат месяцаў і запатрабаваць значных выдаткаў.

Асабліва распаўсюджаныя такія разборы ў сферы здачы/здыму кватэр, калі жыхар пасля заканчэння тэрміну дамовы аб арэндзе не вызваляе плошчу.

@nashaniva Кватэру беларусаў за двое сутак захапілі іспанцы. Як такое можа быць? #беларусь#нашаніва#беларусьновости#новостибеларуси#испанский#беларускітыкток♬ Paris - 3Hzwave

Тым не менш, Сяргей і Алег сцвярджаюць, што ніколі раней не бачылі людзей, якія пасяліліся ў іх кватэры, не кажучы ўжо пра нейкія дамовы.

Зразумеўшы, што жыллё захопленае, беларусы патэлефанавалі ў паліцыю. Тады сквотары паабяцалі, што заўтра пакінуць кватэру. Аднак назаўтра, па словах нашых суайчыннікаў, «захопнікі» атакавалі іх на лесвічнай клетцы, узброіўшыся нажамі. Для Алега гэта скончылася невялікім парэзам на шчацэ і зламаным носам.

Па словах братоў, праваахоўнікі параілі ім звярнуцца ў паліцэйскі ўчастак і падаць адпаведную заяву. А тым часам няпрошаныя жыхары ўжо паспелі замяніць уваходныя дзверы ў жыллё дзвярыма ваннага пакоя, таму ключы сапраўдных уладальнікаў маёмасці сталі нядзейнымі.

Праз тыдзень, 15 студзеня, нашы суайчыннікі, якія пражывалі ўвесь гэты час у Сяргея, злавілі момант, калі сквотары адлучыліся, і вярнулі кантроль над кватэрай, у сваю чаргу таксама памяняўшы замок.

Аднак неўзабаве, як апавядаюць браты, прыехалі вартавыя парадку, якія ўвайшлі ў жыллё і, нягледзячы на запэўніванні нашых суайчыннікаў, што яны з'яўляюцца ўласнікамі, на што маюцца ўсе дакументы, затрымалі іх. «Захопнікам» жа дапамаглі вярнуцца назад у кватэру.

Беларусаў арыштавалі за «ўваход у памяшканне пацярпелых без іх згоды, пагрозы пацярпелым, змену замкаў і нанясенне шкоды», а таксама за «ўзяцце правасуддзя ў свае рукі». Аднаму са сквотараў нібыта была нанесеная лёгкая траўма малатком — абвінавачванне, якое Алег і Сяргей аспрэчваюць.

Таксама журналістам растлумачылі, што ў дадзеным выпадку патрулю наогул было не важна, хто менавіта ўласнік жылля: высвятляць гэта — справа суду, а не паліцыі.

Браты прабылі за кратамі два дні, пасля чаго вярнуліся ў кватэру Сяргея.

Чым скончыцца гісторыя з іх затрыманнем, пакуль незразумела.

Пішуць, што ім можа пагражаць турма. Тым часам «захопнікі» ўжо амаль два месяцы працягваюць заставацца ў апартаментах Алега.

І, як кажуць беларусы, любыя спробы вярнуць плошчу не ўвянчаліся поспехам — па іх сцвярджэнні, сквотары пагражаюць нажамі, а шматлікія званкі па экстранным нумары не прывялі да арышту ніводнага з няпрошаных жыхароў.

Чытайце таксама:

Беларуска заняла трэцяе месца на іспанскай «Фабрыцы зорак»

Арыштавалі аднаго з самых небяспечных злачынцаў Еўропы. Падвяла слабасць да жанчын

У Іспаніі накрылі падпольную аўтамайстэрню беларусаў. У іх на рабскіх умовах таксама працавалі беларусы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
49
Ха-ха
12
Ого
16
Сумна
4
Абуральна
94
2
Максим Дизайнер/адказаць/
27.02.2024
Праклятая дыктатура!Новы электрички БМВ.Две хаты в Барсе.Ойтишнечги не знают, за сколько толкнуть свои крывавыя хоромы, за 100 или за 200 не деревянных.Как мы жили да 2020?Ни пажылаешь и урагу!
1
Хрыч/адказаць/
27.02.2024
Я думаю что братьям нужно обратиться к Светлане Тихановской.Она сможет решить этот вопрос
0
Жора/адказаць/
28.02.2024
Трэба плаціць адмыслова навучаным людзям, каторыя пад'едуць і вырашаць праблему без паліцыі. Ну так, нятанна, а што вы хацелі ў гэнай замызганай Еўропе...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930