Знайсці
25.02.2024 / 12:2814РусŁacБел

Лукашэнка адказаў на пытанне пра абʼяднанне Беларусі і Расіі ў адну дзяржаву

Беларусь і Расія ў сілах стварыць такое абʼяднанне, каб быць яшчэ мацнейшымі, сказаў Лукашэнка. Але гэта павінны быць асобныя дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка 25 лютага 2024 года. Скрыншот з відэа

«Дзве суверэнныя, незалежныя дзяржавы. Мы разумныя людзі, каб стварыць такое абʼяднанне, каб мы былі мацнейшымі», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, ні ў Расіі, ні ў Беларусі не падтрымаюць абʼяднанне дзвюх дзяржаў. Такі крок толькі зробіць горш, пераказвае ягоныя словы Белта.

Крамлёўскі «Спутнік» дае гэта інакш. Паводле расійскага выдання, Лукашэнка заявіў, што ў Мінску ніколі не падтрымаюць ідэю зліцця Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года

«АДКБ не рухне». Лукашэнка пракаментаваў выхад Арменіі з гэтай арганізацыі

За што пасадзілі дзеда Колі Лукашэнкі: падрабязнасці захапляльнай гісторыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
13
Ха-ха
32
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
8
0
ма зайка/адказаць/
25.02.2024
если называется ГОСУДАРСТВО, то
как в нем могут быть объединены 2
ГОСУДАРСТВА , а ?
0
kazki ARDY/адказаць/
25.02.2024
Nick,kazki  ARDY . BUY , padrucznik pa historyi Maskouskaj empieryi na ENGLISH movie
2
НАТА ПАШЫРАЕЦЦА a Маскоўская арда змяншаецца/адказаць/
25.02.2024
НАТА ПАШЫРАЕЦЦА a  Маскоўская арда змяншаецца . дзед саша  і яго абслуга гэта разумее , а ватнікі -калабарацыяністы (папы KGB - "рпц", старыя камуністы - эмпэрцы, заўзатары пушкіна, маскоўскай гісторыі , выціраны  )  будуць яшчэ 20 рокаў верыць ў акупацыю Беларусі Маскоўскай ардой . lol )))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930