Знайсці
24.02.2024 / 23:572РусŁacБел

У Беларусь прыляцелі першыя журавы — незвычайна рана

Сёлета журавы, як і, напрыклад, дзікія гусі, прыбылі ў Беларусь значна раней за звычайны тэрмін. Звычайна раннія візіты фіксуюцца не раней за сярэдзіну сакавіка, а сёлета журавы прыляцелі ўзімку, піша выданне «Смартпрэс».

«Вясна вырашыла прыйсці раней запланаванага — сёння днём, 24 лютага, зрабіла першыя кадры журавоў, якія вярнуліся з цёплых краёў. Падрыхтавацца да такога складана — першыя сустрэчы з пералётнымі птушкамі заўсёды нечаканыя», — дзеліцца ўражаннямі назіральніца і фатографка дзікай прыроды Іна Шкурко.

Яна заўважыла высока ў небе буйных птушак падчас падарожжа па Лепельскім раёне. Журавы праляцелі проста над галавой жанчыны.

«Паднесла бінокль — і не паверыла сваім вачам: у мой бок ляцелі журавы. Даволі хутка пачула іх курлыканне — першае выдатнае курлыканне ў гэтым годзе!» — кажа Іна Шкурко.

Пры гэтым яна паспела зафіксаваць чараду на камеру, зрабіўшы некалькі кадраў.

Каментуючы фота Іны Шкурко, заолаг Віталь Кашчэеў адзначыў: на Мёршчыне і Браслаўшчыне першых журавоў назіралі яшчэ раней — 13 і 14 лютага.

У звычайныя гады журавы вяртаюцца ў Беларусь у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Але калі канец зімы адзначаны адлігамі і вясна прыходзіць рана, то птушкі з'яўляюцца ў сярэдзіне сакавіка. А за сёлетні зусім ранні візіт застаецца дзякаваць толькі пацяпленню клімату.

Лічыцца, што птушкі, якія ляцяць на поўнач, падарожнічаюць вялікімі чародамі, «мясцовыя» журавы прылятаюць на знаёмыя ім гнёзды парамі. Заняўшы гнездавы ўчастак, птушкі паведамляюць пра сваё з'яўленне гучным трубным курлыканнем, якое журавы выдаюць як у палёце, так і на зямлі. Калі пара вырашае заняць гняздо, можна чуць «дуэт» самца і самкі.

Чытайце таксама:

Пад Гроднам паляўнічыя заўважылі незвычайных гусей

У Беларусь ужо вяртаюцца першыя дзікія гусі. Яшчэ адна прыкмета хуткай вясны

Белы мядзведзь у «ледзяным ложку» — пераможца ў ФОТА дзікай прыроды 2023 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
8
0
Тэкля/адказаць/
25.02.2024
Дзесьці тыдзень таму ў небе чула курлыканне: ляцеў клін ці то жураўлёў, ці гусей. Здзівіла, што так рана...
25.02.2024
будзе ранняя вясна? бо я прыкметы не ведаю... гарацкая)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930