Знайсці
24.02.2024 / 18:506РусŁacБел

Гісторык Фяльшцінскі бачыць перадумовай для паразы Расіі ў вайне вызваленне Беларусі

Падчас працы Форуму свабоднай Расіі на панэлі пад назвай «Перманентная вайна як форма існавання рэжыму Пуціна» вядомы расійскі гісторык Юрый Фяльшцінскі прадставіў сваю стратэгію завяршэння вайны ва Украіне, у якой ключавое месца займае Беларусь і яе лёс. 

Юрый Фяльшцінскі

На думку Фяльшцінскага, Расія можа выкарыстаць ядзерную зброю, размешчаную ў Беларусі, для ўдару па Еўропе. Аднак такога сцэнару можна пазбегнуць, вызваліўшы вайсковай сілай Беларусь з-пад улады Масквы.

Фяльшцінскі лічыць, што Беларусь была акупаваная Расіяй у 2020 годзе, каб забяспечыць плацдарм для падрыхтоўкі нападу на Украіну. Адпаведна вызваленне Беларусі мусіць стаць умовай і для краху пуцінскага рэжыму.

«Вызваленне Германіі ад нацызму пачалося не з уварвання войскаў саюзнікаў у Германію. Яно пачалося з ўварвання войскаў саюзнікаў у Францыю, у Італію, Усходнюю Еўропу і толькі пад канец ужо ў Германію.

Каб перамагчы Расію, не абавязкова ўваходзіць з войскамі на расійскую тэрыторыю. Увогуле не дай Бог, каб хоць адзін украінец быў на гэта патрачаны. Вызваленне Беларусі забяспечвае паразу Расіі ў гэтай вайне», — сказаў гісторык на дыскусійнай панэлі.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка пры распадзе Расіі накладзе лапу на ядзерны арсенал». Расійская апазіцыя правяла з'езд у эміграцыі РЭПАРТАЖ

«Мы не дазволім беларускаму народу знікнуць за новай жалезнай заслонай». Ціханоўская апублікавала сумесны артыкул з Аналенай Бербак

Вячорка з Лябедзькам сустрэліся ў Кіеве з Падаляком

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5
2
Paliašuk/адказаць/
24.02.2024
Назва панэлі "Перманентная памежная вайна пуціна" гучала б больш рэалістычна, але Фяльшцінскі не пра геаграфію. Ды і не пра гісторыю, як бачу. Хай пачытае, як саюзнікі бамбардзіроўкамі знішчылі абарончую прамысловасць Германіі, знізілі маральны стан насельніцтва ў тыле, а ўжо пазней, не змяншаючы ціск на галоўную дзяржаву-агрэсара, высадзіліся ў Еўропе і пачалі наступ на ейных сатэлітаў. У выпадку, калі аперацыя супраць лукі адбудзецца да таго, як значна зменшацца мажлівасці путлера падтрымліваць мясцовы марыянетачны рэжым, на расейскім памежжы з'явіцца яшчэ адна "перманентная вайна". Як Чачня, Абхазія, Асеція, Прыднястроўе і нарэшце Украіна з 2014-га. Мажліва Фяльшцінскага і разагрэтую прагай помсты частку ўкраінцаў такі варыянт задаволіць. Ці трэба такое нам? Наўрад ці. Расейскія ліберал-імперыялісты не жадаюць, каб бомбы і ракеты падалі на іхнія гарады (заява Столтэнберга аб легальнасці ўдараў па рф любой зброяй падвышае верагоднасць пачашчэння такіх удараў). Хочуць, каб беларусы зрабіліся хто бежанцам, хто ахвярай. Ну дык я ім жадаю адваротнага - яны ўзгадавалі свайго монстра і павінны за ягоныя злачынствы адказаць па поўнай праграме. Планы вызвалення Беларусі будуць распрацаваныя беларусамі без удзелу такіх "экспертаў", зыходзячы з рэалістычнай карціны, каб звесці да мінімуму магчымыя негатыўныя наступствы.
0
Ой.../адказаць/
24.02.2024
Аспирант, вы так кажаце «антырасейскі» нібы гэта нешта дрэннае...
3
Сымон/адказаць/
24.02.2024
Paliašuk, Планы вызвалення Беларусі будуць распрацаваныя беларусамі без удзелу такіх "экспертаў"
гучыць прыкладна таксама, як і план вызвалення акупаванай Францыі Дэ Голем без D-Day
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930