Знайсці
24.02.2024 / 15:498РусŁacБел

Актывісты «Еўрамайдана» вывалілі дзве тоны гною перад вілай расійскага пасла ў Варшаве

Побач з кучай гною быў бачны «акрываўлены» расійскі сцяг і надпіс «russia = shit», піша Bild.

Фота: тг-канал Bild

Надышоў час «выслаць расейскіх дыпламатаў з Польшчы», заявілі актывісты, каментуючы акцыю пратэсту. «Пакуль мы трываем дзейнасць расейскіх псеўдадыпламатаў і фабрык троляў, небяспека глабальнага канфлікту будзе толькі ўзрастаць», — гаворыцца ў заяве групы.

Паведамляецца, што ў Варшаве прайшлі і іншыя акцыі пратэсту супраць расійскіх дыпламатаў, прымеркаваныя да другой гадавіны поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

Група актывістаў уключыла сірэны трывогі і імітавала гукі выбухаў і стрэлаў перад будынкам, які займаюць расійскія дыпламаты ў польскай сталіцы.

Чытайце таксама:

Зяленскі ў другую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання запісаў зварот з Гастомеля

Расія за два гады страціла каля 83 тысяч забітымі — аналіз статыстыкі

Вітаўтас Ландсбергіс: Расія цалкам выраджаецца, яна нясе чалавецтву зло, яна — бяда і хвароба

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
25.02.2024
пока украинский пехотинец бьётся в окопах, гауно всплывает в Варшаве. Оно ж не тонет.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
25.02.2024
А в это время памяркоуные эврапейцы, восточные немцы, пашут землю конями. Пры том, что праклятая дыктатура из соседнего СПК может сделать это трактаром за три копейки.
0
Уладзімір /адказаць/
25.02.2024
Дзеля справядлівасці, пісаць ананімныя каментары яшчэ камфортней чым пратэставаць у Варшаве.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930