Знайсці
23.02.2024 / 19:3119РусŁacБел

Telegram прыбраў з платформы бел-чырвона-белы сцяг

Раней у знак падтрымкі руху за свабодныя выбары ў тэлеграме чырвона-зялёны сцяг аўтаматычна замяняўся бел-чырвона-белым. Памяняліся нават старыя выявы сцягоў.

Верхні скрыншот — «Медыязоны» ад 25 жніўня 2020-га, ніжні зроблены сёння

Цяпер калі вы дасылаеце эмодзі са сцягам Беларусі, то яно не пераўтвараецца ў анімацыю ў колерах беларускага нацыянальнага сцяга. Замест яго паказваецца чырвона-зялёны.

Тэлеграм перастаў увогуле паказваць анімаваныя сцягі — імаверна, праз гэта і адбылася змена.

Адметна таксама, што змяніліся і старыя выявы сцягоў, якія публікавалі незалежныя медыя і каналы з 2020 года.

Скрыншот з тэлеграм-канала «Нашай Нівы», зроблены сёння

Нагадаем, 25 жніўня 2020-га платформа Telegram замяніла чырвона-зялёную анімацыю эмодзі беларускага сцяга на бел-чырвона-белы ў знак падтрымкі руху за свабодныя выбары і супраць гвалту ў Беларусі. Ад сёння на платформе замест бел-чырвона-белага з'яўляецца чырвона-зялёны сцяг.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
19
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
11
Абуральна
111
1
Абменны фонд /адказаць/
24.02.2024
Anatol Starkou, ачуняў ці працвярэзіў?
0
Час тэлеграм сыходзіць/адказаць/
24.02.2024
Ганьба, калі вы гэтак "разважаеце" - то ў вас в галаве яе ні колі і не было. А Дураў сапраўды паступова зліваецца Крамлю і ягоным васалам. Гэта яскрава падцвердзілася, калі Дураў зафэйкаваў канал жонак мабілізаваных "Путь домой". Таксама да добра вядомых шматгадовых хібаў бяспекі тэлеграм дадаўся стос разнастайных ботаў-шпіёнаў і ботаў-правакатараў. Трэба пазбаўляцца ад тэлеграм-стасункаў на карысць інструментаў DarkNet.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
25.02.2024
Ne

Правильно. Лучше в кривом  Вайбере по пол часа смайлики загружать, и базу всех контактов с самого детства в памяти хранить, которую никак не снести.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930