Знайсці
23.02.2024 / 16:351РусŁacБел

У Расію адправілі яшчэ дзевяць белавежскіх зуброў

У Нацыянальны парк «Белавежская пушча» паступіў запыт з Расіі яшчэ на дзевяць зуброў. Гэтым разам іх захацела мець Кастрамская вобласць, паведамляе «СБ.Беларусь сёння».

Гэта ўжо не першае перасяленне нашых зуброў у Расію, першая партыя гэтых жывёл была адпраўлена ў гэты самы рэгіён у мінулым годзе. Акрамя таго, 18 зуброў былі дастаўленыя ў Башкартастан.

Як паведамляецца, за кожнага зубра расейцы ў сярэднім плацяць па 8-9 тыс. даляраў.

Яшчэ двух зуброў нядаўна адправілі ў Пекін. І калі для іх дастаўкі ў расійскія рэгіёны выкарыстоўваюць аўтамабільны транспарт, то ў Кітай зубры ляцяць самалётам.

Навуковы супрацоўнік Нацпарка зубразнаўца Аляксей Буневіч выказаў меркаванне, што перамяшчэнне зуброў у іншыя рэгіёны свету з'яўляецца адным са спосабаў вырашэння праблемы перанасялення, якая назіраецца ў Белавежскай пушчы ўжо некалькі гадоў. Паводле яго слоў, колькасць зуброў пастаянна павялічваецца, а парк здольны пракарміць толькі 350 асобін.

Летась у пушчы было зарэгістравана 730 зуброў, а цяпер праводзіцца традыцыйны ўлік, які праз адсутнасць снегу будзе завершаны толькі да канца сакавіка.

Чытайце таксама:

У Польшчы вайсковая машына насмерць збіла зубра. Здзівілі паводзіны ягонага таварыша

З Белавежскай пушчы выйшлі амаль усе зубры. Куды і навошта?

У Літве зуброў вырашылі пасяліць каля мяжы з Беларуссю

Каб перавезці зубра з калгаснага статка ў сафары-парк, запрасілі спецыяліста з Якуціі і стварылі камісію з 26 чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
24.02.2024
Зубр - нацыянальны сімбаль краіны. Але лукашыстам пляваць. Зуброў спачатку ратавалі, а зараз іх пускаюць на кансервы і прадаюць оркам. Бязмозгія пачвары!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930