Знайсці
24.02.2024 / 11:1914РусŁacБел

«Прымушалі савакупляцца і спраўлялі на іх малую патрэбу». Як пасланыя на смерць расійскія салдаты здзекуюцца са сваіх жа таварышаў па службе

У адносінах паміж салдатамі расійскай арміі на лініі фронту шырока выкарыстоўваецца цкаванне, гвалт і пазасудовыя пакаранні. Прыводзім некалькі прыкладаў.

Фота: тэлеграм-канал батальёнаў «Аланія» і «Шторм Асеція»

Пра пашырэнне праблемы пазасудовых пакаранняў, цкавання і «пазаштатных адносін» паміж ваеннаслужачымі расійскай арміі інтэрнэт-выданню «Вёрстка» распавялі самі ваенныя.

«Зэкі зусім пазляталі галовамі»

Адзін з суразмоўцаў распавёў пра сітуацыю ў раёне Крынак на левым беразе Дняпра, дзе з кастрычніка мінулага года здолелі замацавацца ўкраінскія вайскоўцы. Баі за плацдарм ідуць вельмі жорсткія.

Як адзначыў суразмоўца выдання, ва ўмовах пастаянных абстрэлаў расійскіх пазіцый былыя зняволеныя, якія добраахвотнікамі патрапілі на вайну, «зусім пазляталі галовамі». Разумеючы, што ўсе загінуць, яны здзекуюцца са звычайных салдатаў.

«Вычвараюцца. Тут «зону» зрабілі ў прамым сэнсе слова. Яны ў батальёнах на сваёй хвалі, камандзіры ў іх глыбока ў тыле», — цытуе выданне словы ваеннаслужачага.

Карэспандэнту «Вёрсткі» даслалі відэа з ваеннымі з 345 палка 104 гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі, якая вядзе баі ў раёне Крынак.

На відэа бачна чатырох цалкам голых мужчын, якія стаяць на марозе перад натоўпам ваенных у зялёных куртках. На відэа чуваць, як мужчынам загадваюць бегчы ў яму і савакупляцца.

Кадр з відэа: verstka.media

Па словах ваеннаслужачых, такім чынам караюць тых, хто шмат п'е ці ўжывае наркотыкі. І гэта звычайная практыка, якую ўкаранілі былыя зняволеныя. У даным выпадку мужчыны напіліся і не выканалі загад.

«На суд ці дысбат разлічваць не даводзіцца. Зэкі такое арганізуюць», — каментуе ваеннаслужачы і дадае, што на тое, як мужчыны ў яме савакупляліся, зэкі глядзелі зверху, смяяліся і спраўлялі малую патрэбу на іх.

«Каб дысцыпліну трымаць, трэба жорстка іх ***ць»

Як распавёў карэспандэнту «Вёрсткі» адзін з афіцэраў, жорсткае абыходжанне з ваеннаслужачымі тлумачыцца тым, што сярод іх шмат мабілізаваных, якія «кантракт заключылі нядаўна, а да гэтага бухалі ў гаражах, і іншых падобных персанажаў». Па словах афіцэра, у такіх салдат няма дысцыпліны, таму «каб дысцыпліну трымаць, трэба жорстка іх ***ць».

Ваенны пагаджаецца, што на лініі фронту — «ямы, падвалы, пі****лі, пагрозы». «Не ідзеш у штурм, ідзеш у падвал. Гэта працуе», — сцвярджае суразмоўнік.

Такое абыходжанне з боку таварышаў па службе прыводзіць да небяспечных наступстваў.

Выданне прыводзіць гісторыю 26-гадовага Віктара, які служыў на Херсонскім напрамку ў 28-м палку. Хлопец — сірата, які за крадзеж патрапіў у калонію. Там вясной 2023 года падпісаў кантракт і пайшоў на вайну.

Па словах таварышаў па службе, Віктару служыць было цяжка. Яго пастаянна цкавалі і, верагодна, падвяргалі фізічнаму насіллю. Гэта ўсё прыкрывалася камандаваннем. На скаргі салдата ніхто не рэагаваў.

У выніку на адным з заданняў летам мінулага года Віктар развярнуўся да аператараў дронаў, сваіх таварышаў па службе, з якімі быў у групе, і адкрыў па ім агонь. Ніхто, праўда, не загінуў. Салдата затрымалі, але крымінальную справу не завялі. Ён застаўся служыць.

У кастрычніку Віктар зноў адкрыў агонь па сваіх жа. Такія паводзіны салдата патлумачылі тым, што ў яго «паехаў дах». Але прычыны, хутчэй за ўсё ў іншым.

Віктар Ункоўскі (злева) і фрагмент перапіскі, дзе распавядаецца пра другі выпадак стральбы па сваіх. Фота: verstka.media

«Хлопец увесь час быў на пабягушках, паніклы. Казалі, што падчас чарговай пʼянкі незадоўга да першага факта стральбы яго спрабавалі згвалтаваць. Як потым сказалі, яго, маўляў, проста палохалі і, маўляў, ніхто не збіраўся яго згвалтаваць. Але што было насамрэч, сказаць цяжка», — цытуе выданне словы таварышаў па службе.

Віктара ў выніку адвезлі ў тыл. Аб магчымай крымінальнай справе супраць яго ніякіх звестак няма.

За адмову ваяваць прывязваюць да дрэваў

Іншы ваеннаслужачы, ураджэнец Хакасіі Сямён Кіскораў, пацвердзіў выданню інфармацыю аб распаўсюджанай практыцы абыходжання з тымі, хто адмаўляецца ісці на штурм. Такіх салдат не адпраўляюць да следчых, а выганяюць з зямлянак на мароз, прышпільваюць наручнікамі да дрэваў, не даюць ім піць і есці.

За адмову ваяваць салдат прыкоўваюць да дрэва кайданкамі. Кадр з відэа: verstka.media

Па словах Сямёна, у лістападзе 2023 года ён разам са сваім мабілізаваным братам Генадзем не выканаў загад ісці на штурм і напісаў заяву аб адмове ад службы з просьбаю замяніць яе на альтэрнатыўную.

Камандзір не прыняў рапарт у Кіскорава, затое выклікаў яго брата Генадзя і загадаў прыкаваць яго да дрэва кайданкамі. Прастаяўшы двое сутак, абдымаючы дрэва, салдат пагадзіўся адправіцца на перадавую.

Сямён распавёў, што ў тую ноч да дрэва былі прывязаныя і іншыя салдаты. Ён здолеў зрабіць відэа, якое пазней даслаў родным. Пасля таго, як жонкі звярнуліся з заявамі ў ваенную пракуратуру і аб гэтым выпадку сталі пісаць у СМІ, камандзіры запатрабавалі ад Кіскоравых напісаць тлумачэнні, што прывязвалі да дрэваў салдат украінскія, а не расійскія ваенныя.

У снежні 2023 года братоў з баявым заданнем адправілі на перадавую. Больш яны на сувязь не выходзілі.

Карэспандэнт «Вёрсткі» цытуе словы з аўдыяпаведамлення аднаго з ваенных — артылерыста з Херсонскага напрамку — «Тут горш, чым у пекле. І ўсім напляваць».

«Я раней глядзеў кіно пра вайну, і было жудасна. А калі ўбачыш, што тут адбываецца, усё самае страшнае з кіно здаецца дзіцячым садам», — цытуе выданне іншага салдата. — Я не ўяўляў, што ў 21 стагоддзі можна так да людзей ставіцца. Не ўяўляў, на што людзі здольныя. У пекле рэальна лепш, чым на нашай вайне».

Чытайце яшчэ:

«Другая армія свету» паказала прыклад выхавання байцоў

Якая сітуацыя з наркотыкамі на фронце?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
17
Ха-ха
26
Ого
9
Сумна
5
Абуральна
23
0
Матвеіч/адказаць/
24.02.2024
Не, хлопча, гэта не вайна, гэта ваша расеюшка такая, гэта вы рускія такія, гэта ваш свет. А калі зкончыцца, вы гэта ўсё прывязеце домой, калі выжавіце, калі яшчэ будзе дом. Вы, рускія, навекі пракляты, жыць будзеце ў пекле і паміраць у пекла. А Ваяваць можна “чысценька”, як не дзіка гэта гучыць.
0
Матвеіч/адказаць/
24.02.2024
Э, так, моўная паліцыя, зараз, калі чалавек лічыць, што ён размаўляе па-беларуску, так і ёсць. Насілле, ці яшчэ што. Мелась казаць па-беларуску, значыць па-беларуску. Я кажу картопля і ўсё:) бо ёсць беларусам, як кажу так і ёсць.
0
Федзя/адказаць/
24.02.2024
Читаю и радуюсь за Ванек, прежде чем пойти кормить ежиков, их еще и опустят!)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930