Знайсці
23.02.2024 / 10:38РусŁacБел

Палітвязень Уладзімір Гундар пяты месяц знаходзіцца ў камеры-адзіночцы

Пяты месяц у камеры-адзіночцы Магілёўскай крытай турмы №4 знаходзіцца палітвязень, асуджаны на 20 гадоў па «справе Аўтуховіча» Уладзімір Гундар. Перапіска абмежаваная. Але суцешыла родных дазволенае раз на месяц тэлефанаванне, паведамляе Радыё Рацыя.

Фота: sb.by

Кажуць сваякі палітвязня:

— Зараз яму выдаюць лекі і нават робяць уколы, што за тры гады не было ні разу ва ўсіх турмах. А так, настрой у яго цяжкі. Ён ужо каторы месяц у адзіночцы сядзіць. І яму ўжо цяжка, ён перажывае.

Палітвязень Уладзімір Гундар адбываў пакаранне ў Бабруйскай калоніі №2. 10 кастрычніка пераведзены на 3 гады ў крытую Магілёўскую турму №4. Асуджаны да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па справе «групоўкі Аўтуховіча».

Чытайце таксама:

Мікалаю Аўтуховічу за мінулы год не перадалі ніводнай бандэролі

Былы палітвязень: Ігар Леднік казаў мне, што хутчэй за ўсё памрэ ў калоніі

Адсутнасць ныркі, пухліна ў галаве, рак. Хто з беларускіх палітвязняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930