Знайсці
23.02.2024 / 09:531РусŁacБел

Былога палітвязня Аляксея Раманава адпусцілі пасля 30 сутак арышту

Аляксея Раманава затрымалі супрацоўнікі КДБ 23 студзеня, падчас кампаніі масавага пераследу па ўсёй Беларусі.

На судзе Раманаў атрымаў 15 дзён арышту нібыта за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля суд дадаў яму яшчэ 15 дзён.

Аляксей Раманаў мае інваліднасць, анкалагічнае захворванне і панкрэатыт. У ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Яго адвозілі ў шпіталь і вярталі назад.

«Дактары сказалі, што ён патрабуе шпіталізацыі, яго пакладуць на лячэнне, калі адбудзе адміністрацыйны арышт», — сказала Радыё Свабода інфармаваная крыніца.

Чытайце таксама:

На блогера Алеся Сабалеўскага завялі крымінальную справу за супрацоўніцтва з 6TV Bielarus

Пасля 30 дзён арышту не выйшлі на волю Аляксей Раманаў і Васіль Палякоў

«Ён вельмі чакаў, што яго перавядуць у шпіталь і пачнуць лячыць». Ігар Леднік спадзяваўся на дапамогу да апошняга

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
0
Лічба 1500 палітвязняў - хлусня і заніжэнне рэальных маштабаў рэпрэсій /адказаць/
23.02.2024
Людзі з анкалогіяй у турме - па статыстыцы "невероятных" - "былыя палітвязні". Вось так. Лічба "невероятных" у 1500 палітвязняў - хлусня! Па палітычных матывах у турмах сядзіць нашмат больш людзей! Лічба 1500 палітвязняў - хлусня і заніжэнне рэальных маштабаў рэпрэсій!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930