Знайсці
22.02.2024 / 16:422РусŁacБел

Чыгуначныя перавозкі паміж Беларуссю і Польшчай знізіліся больш чым удвая

У выніку санкцыйных абмежаванняў грузавыя чыгуначныя перавозкі паміж Беларуссю і Польшчай у апошнія два гады значна знізіліся. У Падляскім ваяводстве, дзе дзейнічаюць два чыгуначныя пераходы, польскі бок фіксуе больш чым двухразовае падзенне. Гэта вынікае са статыстыкі, якую прыводзіць выданне Rynek kolejowy, піша Most.

Фота ілюстрацыйнае

На станцыі «Кузніца Беластоцкая» ў 2021 годзе абслужылі амаль 3,2 тыс. грузавых цягнікоў, у 2022-м — каля 2,6 тыс., а ў 2023 годзе — толькі 1,2 тыс., паведаміў прэс-сакратар перавозчыка PKP Караль Якубоўскі.

Праз іншы памежны пераход, у Семяноўцы, у 2021 годзе адправілі больш за 3,9 тыс. складаў, годам пазней — 2,6 тыс., а ў 2023 годзе іх колькасць скарацілася да 1,7 тыс.

На галоўным памежным пераходзе «Цярэспаль-Брэст» у 2022 годзе абарот знізіўся на 60% у параўнанні з 2021 годам. Паказчык за 2023 год не прыводзіцца.

Што тычыцца пасажырскіх цягнікоў, то яны спыненыя паміж Беларуссю і Польшчай з вясны 2020 года і з таго часу не аднаўляліся.

Чытайце таксама:

Беларуская чыгунка дала парадаксальны адказ, чаму англійская мова знікла з галоўнага вакзала краіны

У Бадэн-Бадэне пʼяны беларус ляжаў на чыгуначных рэйках — машыніст забраў яго ў поезд

Рамонт, запчасткі і кадры. Якія праблемы чыгункі замоўчваюць чыноўнікі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Усяго та/адказаць/
22.02.2024
Нешта не відаць на мяжы польскіх фермераў пуцінцаў
0
Жора/адказаць/
23.02.2024
Крывадушныя палякі. Грузы возяць, а людзей па чыгунцы не пускаюць. Гандаль з дыктатурай -- калі ласка, вольны рух людзей -- не-не!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера