Знайсці
22.02.2024 / 16:224РусŁacБел

Дэпутаты Бундэстага прагаласавалі супраць паставак Украіне ракет Taurus

Прапанова парламенцкай групы ХДС/ХСС, у якой наўпрост згадвалася гэтая нямецкая сістэма ўзбраення, не атрымала большасці галасоў.

Фота: Wikimedia Commons

Нямецкі парламент прагаласаваў супраць прапановы апазіцыйнага блока ХДС/ХСС з патрабаваннем аб пашырэнні ваеннай дапамогі Украіне, якая ўключае пастаўкі ракет Taurus, піша Deutsche Welle.

Taurus — нямецка-шведская авіяцыйная крылатая ракета класа паветра-паверхня вялікай далёкасці, прызначаная для высокадакладных удараў.

Прапанова парламенцкай групы ХДС/ХСС, у якой наўпрост згадвалася гэтая нямецкая сістэма ўзбраення, не атрымала большасці галасоў — «за» прагаласавалі ўсяго 182 дэпутаты Бундэстага, супраць — 480, яшчэ пяцёра ўстрымаліся, паведамляе Die Welt.

На мінулым тыдні на Мюнхенскай канферэнцыі канцлер Шольц ухіліўся ад адказу на пытанне аб пастаўках ракет Taurus Украіне. «Гэтае пытанне дзіўнае — вы ведаеце, што Нямеччына траціць (на пастаўкі зброі ва Украіну) больш за ўсіх у Еўропе», — заявіў канцлер. Паводле яго слоў, у мінулым годзе Берлін аказаў Кіеву дапамогі на 12 млрд еўра.

Увесну мінулага года Украіна звярталася да Нямеччыны з афіцыйным запытам, у якім прасіла даць ёй крылатыя ракеты Taurus. Урад Нямеччыны адмаўляўся рабіць гэта, асцерагаючыся эскалацыі канфлікту.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Пуцін з'есць вас на вячэру з усімі вашымі ЕС, НАТА, свабодай і дэмакратыяй

Вялікабрытанія, верагодна, паставіла Украіне ракеты з большай дальнабойнасцю, чым заяўлялася

ЗША дадуць Кіеву дальнабойныя ракеты ATACMS. Што вядома і чаму гэта важна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
21
0
Maximus /адказаць/
22.02.2024
Андрусь, проголосовали,,за". Сегодня . Дело за Шольцем. Вот такие вот ,,падснежники ".
0
feafania/адказаць/
22.02.2024
А на ўкраінскіх парталах пішуць, што прагаласавалі "за". Супраць прагаласавалі па прапанове апазыцыі, але пазьней галасавалі за зьмененую прапанову, і яе адобрылі. Справа за Шольцам.
1
Адольфавіч/адказаць/
22.02.2024
Андрусь, хіба калісьці ўкраінскія і беларускія жаўнеры ня біліся за сваю незалежнасць бокобак з нямецкімі супраць маскалёў? Разумова адсталыя, пад уздзеяннем прапаганды, звычайна пачынаюць шыпець і зыходзіць на лайно, калі ўспамінаеш добрым словам тыя часы...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера