Знайсці
22.02.2024 / 15:439РусŁacБел

МЗС Беларусі заявіла, што рэзка адрэагуе на дзеянні Вільні па закрыцці памежных пунктаў

Рашэнне літоўскіх уладаў аб закрыцці з 1 сакавіка 2024 года яшчэ двух пунктаў пропуску «Катлоўка — Лаварышкі» і «Прывалка — Райгард» і абмежаванні пасажырскіх зносін зʼяўляецца выключна палітычна матываваным крокам, у тым ліку ў рамках электаральных кампаній, якія набіраюць абароты. Так МЗС Беларусі пракаментаваў планы Літвы па закрыцці двух памежных пунктаў пропуску.

«Пад капірку паўтараюцца дзеянні Польшчы і Латвіі, зробленыя летась у кантэксце выбараў у гэтых краінах. Мэта такіх маніпуляцый адна — штучна стварыць вобраз ворага з суседняй Беларусі <…> Вельмі нязручнай для літоўскіх уладаў застаецца і павелічэнне патоку ўласных грамадзян, якія наведваюць Беларусь па бязвізавым рэжыме і расказваюць праўду аб нашай краіне», — заявілі ў беларускім МЗС. 

У прэс-рэлізе гаворыцца, што абгрунтаванне такога рашэння літоўскім урадам «выклікае ўжо нават не абурэнне, а хутчэй проста ўсмешку».

«Такія прычыны, як небяспека пранікнення мігрантаў і агентаў КДБ у беларускіх аўтобусах, праблемы з чэргамі, якія вырашаюцца шляхам закрыцця пагранпераходаў, аргументы аб тым, што «суседзі ж таксама так робяць», проста не патрабуюць каментароў. Усё гэта, дарэчы, адбываецца на супольнай мяжы ЕС пры маўклівай згодзе Бруселя і іншых краін — членаў Еўрапейскага саюза», — піша прэс-служба МЗС.

У каментары таксама гаворыцца, што «Беларусь будзе вымушана рэзка адрэагаваць на гэтыя вельмі недружалюбныя дзеянні Вільні з улікам інтарэсаў сваіх грамадзян і, наколькі гэта магчыма, жыхароў суседніх краін».

«Ізноў заклікаем літоўскі бок адмовіцца ад практыкі дэзынфармацыі ўласнага насельніцтва, парушэння правоў на свабоду перамяшчэння і гандлю, каб дагадзіць сваім палітычным амбіцыям», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Чытайце таксама:

Памежныя пункты Катлоўка і Прывалка на мяжы з Літвой закрываюцца з сакавіка

Наўседа: Месца Пуціна — у Гаагскім судзе

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі харвата — шукаў у нас лепшае жыццё

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3
0
bhagawan/адказаць/
22.02.2024
u hetym vypadku biełaruskaje MZS moža chiba što vykazać zakłapočanaść, bo "vy ž sami usio rasumiejecie"
0
Юстас магутни агент/адказаць/
22.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Палітычныя амбіцыі/адказаць/
03.03.2024
Так-так, мзс беларусии, чакаем на вашае "рэзкае рэагаваньне". Што зробіце? Таксама зачыніце два апошнія пераходы зь Літвой? Зьдзівіце нас сваёй рашучасьцяй ды бязглузьдзем, дыпляматы "калгасныя"...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031