Знайсці
22.02.2024 / 08:47РусŁacБел

Суд Хабараўска абвясціў экстрэмісцкім рух у падтрымку папулярнага экс-губернатара краю, асуджанага да 22 гадоў калоніі

Хабараўскі краявы суд абвясціў экстрэмісцкай арганізацыяй «рух «Я/Мы Сяргей Фургал» і забараніў яго дзейнасць у РФ.

 Адзіночны пікет у падтрымку Сяргея Фургала ў студзені 2024 года. Фота: rusnews / Telegram

Пракуратура палічыла, што рух прыхільнікаў былога губернатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала «пад прыкрыццём ідэй абароны і падтрымкі былога губернатара рэгіёна ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць».

У ведамстве лічаць, што «рух «Я/Мы Сяргей Фургал» імкнецца змяніць уладу ў РФ гвалтоўным шляхам, заснаваны на ідэалогіі, якая распальвае варожасць да прадстаўнікоў улады, «разбурае прававыя асновы і каштоўнасці грамадства».

Сяргей Фургал быў губернатарам Хабараўскага краю ў 2018-2020 гадах. Яго затрымалі ў ліпені 2020 года, абвінаваціўшы ў датычнасці да заказных забойстваў.

Жыхары Хабараўскага краю ладзілі шматтысячныя акцыі пратэсту пасля затрымання абранага імі губернатара. Пратэсты ў яго падтрымку лічацца самымі працяглымі ў найноўшай гісторыі Расеі.

Сяргея Фургала асудзілі да 22 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Чытайце таксама:

Стваральнік «Навічка»: Калі версія атручвання правільная, цела Навальнага наўрад ці аддадуць маці

Скаргу маці Навальнага на нявыдачу цела сына разгледзяць толькі праз два тыдні

Белы дом 23 лютага накладзе на Расію новыя санкцыі за смерць Навальнага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930