Знайсці
21.02.2024 / 15:181РусŁacБел

Ва ўзросце 61 года памёр ксёндз Ян Гавэцкі

У апошні час Ян Гавэцкі быў адміністратарам парафіі Маці Божай Шкаплернай (св. Юды Тадэвуша) у Прывалках (дэканат Гродна-Усход).

У часе служэння ў івейскай парафіі святар стаў ініцыятарам правядзення там фестывалю калядных песень Gloria in excelsis Deo, які лічыцца адной з яскравых рэлігійных падзей жыцця Касцёла на Беларусі, піша catholic.by.

Сёння а 18.00 цела спачылага святара будзе прывезена для развітання ў парафіяльны касцёл Маці Божай Шкаплернай у вёсцы Прывалкі (Гродзенскі раён). У 18.30 — святая імша і малітва пры труне. А 9-й раніцы ў чацвер імша ў парафіяльным касцёле ў вёсцы Прывалкі.

Затым развітанне пройдзе ў Гродне. 11.00 — прыбыццё ў парафіяльны касцёл Маці Божай Анёльскай у Гродне (Францішканскі). 12.00 — святая Імша ў Францішканскім касцёле. 

Пасля імшы — развітанне і пахаванне на парафіяльных Францішканскіх могілках у Гродне (зав. Перамогі).

Ян Гавэцкі нарадзіўся 28 сакавіка 1962 г. у Гродне. Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў 27 мая 1990 г. у гродзенскім фарным касцёле св. Францішка Ксавэрыя, у той час першай у Беларусі малой базыліцы, сённяшні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пасля пасвячэння адзін год быў вікарыем парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Шакяі (Літва). Потым вярнуўся на радзіму і ў 1991—1996 гг. быў пробашчам парафіі ў Трабах, а з 1996 да 2021 г. — пробашчам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

У 2022 г. быў прызначаны адміністратарам парафіі Маці Божай Шкаплернай у Прывалках (дэканат Гродна-Усход).

Ксёндз Ян Гавэцкі быў вядомы як ініцыятар розных душпастырскіх ініцыятыў. Менавіта ён быў галоўным натхняльнікам дэканальных фестываляў калядак і пастаралак, якія праходзяць штогод у Доме культуры ў Іўі.

Чытайце таксама:

Памёр знаны ўкраінскі дысідэнт і праваабаронца Стэпан Хмара

У турме памёр палітвязень Ігар Леднік

Беларускі сцэнарыст Канстанцін Вераб'ёў памёр ва ўзросце 53 гады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
23
label.reaction.anger
2
0
Артур/адказаць/
21.02.2024
Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930