Знайсці
21.02.2024 / 14:45РусŁacБел

У інтэрнэт трапілі звесткі пра замовы і тэлефонныя нумары карыстальнікаў перавозчыка Atlas Bus

У канцы года КДБ завёў супраць кампаніі крымінальную справу аб нясплаце падаткаў.

Ілюстрацыйнае фота

У інтэрнэт трапілі звесткі пра замовы тэлефонныя нумары карыстальнікаў перавозчыка Atlas Bus.

«Служба інфармацыйнай бяспекі «Атлас Бас» выявіла ўцечку звестак пра замовы ў сэрвісе, у сувязі з узломам. У Інтэрнэт патрапілі нумары тэлефонаў нашых кліентаў і тэхнічная інфармацыя аб замовах: дата стварэння, склад і іншыя падрабязнасці. Уцечка не кранула банкаўскіх і плацежных дадзеных, лагінаў і пароляў — яны ў бяспецы. Прыносім шчырыя прабачэнні за тое, што здарылася», — паведамляецца ў звароце.

У канцы года КДБ завёў супраць кампаніі крымінальную справу аб нясплаце падаткаў. Сярод абвінавачаных і падазраваных 20 чалавек. Следства мяркуе, што яны сфармавалі «злачынную схему»: аб'яднаўшы больш за 300 перавозчыкаў і даўшы ім доступ да кліенцкіх баз, наўзамен папрасілі перадаваць няўлічаную гатоўку.

Чытайце таксама:

«Уключаліся шляхам шантажу і пагроз». Па справе маршрутчыкаў КДБ узяўся за агрэгатар «Атлас»

Мінскае ДАІ за тры дні аштрафавала 133 маршрутчыкаў

Як маршрутны бізнэс прагінаюць пад дзяржаўныя аўтапаркі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930