Знайсці
21.02.2024 / 13:252РусŁacБел

«Акт міжнароднага тэрарызму». У Гродне пройдзе суд за «падрыхтоўку дыверсій»

Беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расіі Аляксея Кулікова абвінавачваюць агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса

У Гродзенскім абласным судзе 26 лютага распачнецца суд па «справе падрыхтоўкі дыверсій у Гродне». Справу будзе разглядаць Валер Раманоўскі, піша «Вясна».

Беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расіі Аляксея Кулікова абвінавачваюць агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • • ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму);
  • • ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму);
  • • арт. 358-1 (агентурная дзейнасць);
  • • ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
  • • ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

22-гадовы Вадзім Пацэнка родам са Свіслачы, але жыў у Гродне. Вядома, што мужчына займаўся спортам, у тым ліку прадстаўляў родны горад на юніёрскім спартыўным мнагабор'і. Пацэнку затрымалі 3 сакавіка 2023 года. У праўладным фільме «Гаспар не вышел на связь» заявілі, што ён нібыта павінен быў здзейсніць дыверсію ў Гродне. На кадрах допыту ён кажа, што яму «паставілі задачу падарваць нафтабазу з дапамогай дрона і выбухоўкі». Ужо тады заявілі, што яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму).

Вадзім Пацэнка пасля затрымання. Скрыншот з фільма на АНТ

Грамадзяніну Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікову 36 гадоў. У тым жа праўладным фільме распавялі, што год таму Кулікоў збег ад прызыву, а трапіць у Гродна яму дапамог расейскі апазіцыянер Данііл Крынары (Кавалеўскі). Кулікова затрымалі 26 лютага 2023 года. Па версіі КДБ Аляксей здымаў на фота аб'екты ў Гродне для «ўкраінскіх спецслужб» — ваенкамат Гродна і Гродзенскага раёна, вайсковую частку 41780, нафтабазу раёна Аульс, нафтабазу раёна Дзевятоўка, генконсульства РФ. Кулікову выставілі абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму) і ч. 2 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) Крымінальнага кодэкса.

Вядома толькі, што мужчыны разам працавалі.

Аляксей Кулікоў пасля затрымання. Скрыншот з фільма на АНТ

Якія і каму дакладна артыкулы ставяцца ў віну — пакуль невядома.


У праўладным фільме «Гаспар не вышел на связь» распавядалі, што Вадзіма Пацэнку і Аляксея Кулікова абвінавачваюць менавіта ў «падрыхтоўцы актаў тэрарызму» (арт. 13 Крымінальнага кодэкса). Паводле ч. 3 арт. 126 Крымінальнаго кодэкса прадугледжана смяротнае пакаранне.

«З наяўнай інфармацыі няма даных аб рэальным здзяйсненні тэрарыстычнага акту — здзяйсненні закончанага злачынства. Аднак прад'яўленае абвінавачванне выглядае пагрозліва, бо з траўня 2022 года нават замах на здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 126 КК, можа карацца смяротным пакараннем (такое пакаранне па ч. 3 арт. 126 было прадугледжана першапачаткова толькі за закончанае злачынства, якое пацягнула смерць чалавека).

Калі ж дзеянні кваліфікаваныя як падрыхтоўка да злачынства, то смяротнае пакаранне абвінавачаным (або аднаму з іх) не пагражае», — адзначае Павел Сапелка.

Пры гэтым, праваабаронца зазначае, што спадзеваў на тое, што па дадзенай справе будзе вынесены справядлівы прысуд, няма:

«Той факт, што справа будзе разгледжаная з грубымі парушэннямі прынцыпаў справядлівага суда — як мінімум, у адсутнасць спаборнасці бакоў, з парушэннем права на абарону і на разгляду справы ў прысутнасці публікі і прадстаўнікоў СМІ, а таксама парушэнне прэзумпцыі невінаватасці фігурантаў справы — не пакідае надзеі на законны і абгрунтаваны прысуд».

Падтрымаць вязняў: Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023, Вадзім Андрэевіч Пацэнка, Аляксей Вітальевіч Кулікаў.

Чытайце таксама:

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

Адзін з мужчын, якіх прапаганда назвала арганізатарамі дыверсіі ў Мачулішчах, — прыяцель сына Абельскай і даносчык

Вынеслі прысуд айцішніку, затрыманаму пасля атакі на самалёт у Мачулішчах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
16
0
даведка/адказаць/
21.02.2024
Все эти кинематографические «подготовки диверсий и терактов» являются уголовно наказуемыми провокациями, инспирированными самим КГБ. Как и последний случай с украинской «агентурой», где к главе семьи на улице подошёл незнакомец, заявивший, что он якобы из СБУ, и предложил перенести муляжи взрывчатки на белорусскую территорию... Как обычно, никаких доказательств, всё голословно, а деда, известного в округе контрабандиста, на мокрое дело подбили сами белорусские спецслужбы либо их российские коллеги.

P.S. Уже даже в клубе редакторов неделю назад удивились, как КГБ умудряется постоянно знавать, что кто-то перенёс на нашу территорию 5 кг взрывчатки. Кто снабдил и перенёс, тот не может не знать...
0
Гога/адказаць/
21.02.2024
В провластном фильме «Гаспар не вышел на связь» рассказывали, что Вадима Паценко и Алексея Куликова обвиняют именно в «подготовке актов терроризма» (ст. 13 Уголовного кодекса). По ч. 3 ст. 126 Уголовного кодекса предусмотрена смертная казнь.
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/ru/336941
Ну раз в кино показали то так и есть,кто бы сомневался!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930