Знайсці
21.02.2024 / 13:01РусŁacБел

У QIWI Банка адклікалі ліцэнзію ў Расіі. Ці будзе працаваць сэрвіс плацяжоў у Беларусі

Цэнтрабанк Расіі 21 лютага адклікаў ліцэнзію ў QIWI Банка. Сярод названых прычын — парушэнні патрабаванняў у галіне процідзеяння легалізацыі атрыманых злачынным шляхам даходаў, а таксама фінансаванне тэрарызму, піша Office Life. 

Па ацэнцы расійскага рэгулятара, праца QIWI Банка «характарызавалася ўцягнутасцю ў высокарызыкоўныя аперацыі»: разлікі паміж фізічнымі асобамі і ценявым бізнесам, праводзіліся пераводы на карысць крыптаабменнікаў, нелегальных анлайн-казіно, букмекерскіх кантор. 

Як толькі гэта тлумачэнне было апублікавана, кампанія заблакавала папаўненне кашалькоў і вывад з іх сродкаў. 

У Беларусі кампанія «ОСМП БЕЛ», якая зʼяўляецца аператарам плацяжоў сэрвісу QIWI, адказвае, што «нікому нічога не блакуе», але «калі ў вас ёсць абмежаванні, то гэта — з боку QIWI Банка». Кліентам прапануюць сачыць за афіцыйнай інфармацыяй, якая будзе размешчана на сайце. 

У Нацыянальным банку з нагоды праблем з сэрвісам QIWI ў Беларусі параілі звяртацца ў Банк Расіі, піша Office Life.

Чытайце таксама:

Эквадор здаўся ў бананавай вайне. Ён адмовіўся ад паставак вайсковай тэхнікі Украіне

Беларусь павялічвае экспарт солі ў Польшчу, нягледзячы на санкцыі

Raiffeisen Bank прадае сваю маёмасць арабам і сыходзіць з Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930