Знайсці
21.02.2024 / 12:175РусŁacБел

«Луч» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў да Дня роднай мовы

На цыферблатах можна пабачыць склады «жы» і «шы». Перадзаказ лімітаванай серыі гадзіннікаў у рознічных магазінах стартуе сёння.

Унісэкс мадэлі гадзіннікаў маюць дыяметры 31,4 мм і 37,6 мм адпаведна. У калекцыі прадстаўленыя 100 штук гадзіннікаў кожнай мадэлі. 

Цыферблат выкананы з мельхіёру з матавым пакрыццём. На заднім вечку гадзінніка размешчаны стылізаваны ўзор беларускай вышыўкі. Нумарацыя гадзін выканана пропіссю, падтрымліваючы тэматыку «мовы», піша прэсавая служба завода.

У гадзінніках усталяваны механізм Луч 1801.1Н — механіка. Цыферблат абараняе трывалае сапфіравае шкло. Корпус выкананы з нержавеючай сталі, папружка — з натуральнай скуры. 

«Калекцыя гадзіннікаў «Мова-2024» — гэта адлюстраванне мовы, культуры і гісторыі. Станьце ўладальнікам гэтых унікальных гадзіннікаў і ганарыцеся сваёй спадчынай!» — пішуць стваральнікі калекцыі.

Цана — 499 рублёў. 

 Асноўны старт продажаў адбудзецца 11 сакавіка.

Чытайце таксама:

Завод «Луч» выпусціў серыю гадзіннікаў, прысвечаную Міхалу Клеафасу Агінскаму

Паглядзіце, як у нацыянальных матывах афармляюць аддзяленні Беларусбанка

«Не паверыце, але ёсць кліенты нават з Еўропы». Майстар расказаў, хто сёння рамантуе гадзіннікі і навошта гэта трэба

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Янка/адказаць/
21.02.2024
Трэба змяніць тытул на ПРАМЕНЬ.
21.02.2024
Разумею, што таргет-група - гэта патрыёты. Але ж не разумею, нашто рабіць гадзіннік Луч-ШЫ, калі можна выпускаць прыгожыя сучасныя серыі пад беларускай назвай "Прамень" бяз нейкіх вымучаных канатацый. Ды нават і з ШЫ гэтым таксама, каму даспадобы. 
3
Роман/адказаць/
21.02.2024
Ну ведь жесть. В это время Casio делают часы с подключением к мобильному по Bluetooth. А тут только циферблат меняют. Честно, очень дёшево.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930