Знайсці
21.02.2024 / 11:05РусŁacБел

За шматлікія каментары пра прадстаўнікоў улады, сілавікоў і суддзяў у Мінску асудзілі 68-гадовую пенсіянерку

Усяго ў крымінальнай справе 28 эпізодаў.

Суд Ленінскага раёна Мінска пакараў 68-гадовую Зінаіду Казак, абвінаваціўшы яе па шэрагу артыкулаў:

  • абраза суддзі або народнага засядацеля (арт. 391 КК);
  • абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК);
  • гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК),
  • абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.

Усяго ў крымінальнай справе 28 эпізодаў. Некалькі пацярпелых заявілі матэрыяльны прэтэнзіі маральнай шкоды, усяго на суму 4 000 рублёў. Сваю віну Казак прызнала толькі часткова, матэрыяльныя прэтэнзіі адхіліла.

У выніку Зінаідзе прызначылі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») на чатыры гады і 6 месяцаў і штрафам 200 базавых велічынь (8 000 рублёў).

Чытайце таксама:

Самыя пажылыя палітвязні — хто яны і за што іх арыштавалі

Адсутнасць ныркі, пухліна ў галаве, рак. Хто з беларускіх палітвязняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем

«Спытайце ў іх, нарэшце, што яны хочуць за нашых людзей!» Гарбунова заклікала міжнародную супольнасць накіраваць экспертаў у калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930