Знайсці
21.02.2024 / 10:056РусŁacБел

«Расія — мой дом, захоплены ворагамі». Імаверна, застрэліўся вядомы Z-блогер-франтавік Андрэй «Мурз» Марозаў

У яго канале «Нам пишут из Янины» — 100 тысяч падпісантаў. Афіцыйнага пацверджання смерці Марозава няма, але ён апублікаваў серыю развітальных пастоў са знішчальнай крытыкай расійскай сістэмы і арміі.

У адным з апошніх пастоў, якія Марозаў напісаў сёння ранкам ён наракае на «лізацеляў дуп начальства» і генералаў, якія дзеля карʼеры не шкадуюць салдат. 

«Мне не трэба нікуды ўрывацца. Расея — мой дом, захоплены ворагамі. Паслужлівымі лізацелямі дупы начальства. Генераламі, гатовымі «пакласці «тысячы салдат, абы «вызначыцца». Журналістамі, якія будуюць карʼеру на хлусні з экрана.

Я не стаміўся змагацца з гэтым.

Я заўсёды знаходзіў у сабе новыя сілы змагацца. Дактарам на ўскрыцці, напэўна, будзе цікава даведацца, як я яшчэ трымаўся на нагах усе гэтыя гады з такімі трыбухамі. Неяк трымаўся. Знайшоў бы і яшчэ сіл, і яшчэ, але я не бачу сэнсу змагацца далей тымі сродкамі, якія даступныя мне жывому. Яны вычарпаныя, яны страцілі эфектыўнасць, і я дастаю апошні сродак», — піша Марозаў.

Ён заклікае скончыць вайну расейскай перамогай.

«Авантура прайдзісветаў, якія дастаюць слова «рускі» з кішэні толькі тады, калі гэта ім выгадна, заканамерна правалілася — пачалася вайна. Ваша справа — завяршыць гэтую вайну поўнай ваеннай перамогай над усімі, хто выступіць са зброяй супраць Расеі, якая ўстала на абарону рускіх. Дзе гэта будзе, у Кіеве ці ў Парыжы, з якога французскае кіраўніцтва нядаўна ўхваліла тэрор супраць нашага мірняка ў Белгарадзе, — пытанне тэхнічнае», — піша ён. 

Марозаў просіць пахаваць яго «побач са сваімі» ў так званай «ЛНР».

У развітальным лісце Марозаў таксама заклікае забіваць украінцаў «як мага больш эфектыўна, з мінімальнымі стратамі».

Менавіта «Мурз» даў цвярозую ацэнку бітвы за Аўдзеўку. Яго прымусілі выдаліць гэты пост. 

Чытайце таксама:

«Поўная звязда». Луганскі апалчэнец прарочыць катастрофу расійскай арміі ў зімовых баях

Расійскаму наёмніку, які выступаў на сцэне з чэрапам азоўца, прастрэлілі галаву

Расійскага наёмніка, які выступаў з чэрапам азоўца, маглі застрэліць вагнераўцы. Вялікі скандал у Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
12
Ха-ха
38
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
12
2
Омг/адказаць/
21.02.2024
Неймаверна дурны чалавек. Цудоўна ведаў, бачыў, адчуваў штодня, якім татальным нялюдзкім гаўном з'яўляецца іхні оркавы (русскій) мір. Але на чалавечы бок так і не перайшоў. 

Але ж хіба не такая самая большасць сінепашпартных? Прычым, яны нават не расейцы... 
1
смута /адказаць/
21.02.2024
пачалося як ў 1917 , смута як маскавіты кажуць . Цікава, беларасіяне выкарыстаюць яе,  ці будуць далей слова чэпушылы глядзець пад цоя
0
Кожнаму рускаму па дрону ў піку/адказаць/
22.02.2024
Калі праўда, то гэта вельмі добрая навіна. Гэты маскавіт быў фанатыкам і вельмі небяспечным, таму што яго праца па наладжванэнню сістэм сувязі была даволі эфектыўнай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930