Знайсці
20.02.2024 / 23:145РусŁacБел

У Германіі памёр і другі ўкраінскі баскетбаліст, паранены нямецкім школьнікам

У нямецкай бальніцы памёр 18-гадовы Арцём Казачэнка, другі ўкраінскі баскетбаліст, які пацярпеў падчас нападу нямецкіх школьнікаў. Пра гэта паведаміў баскетбольны клуб, за які хлопец выступаў са сваім таварышам Уладзімірам Ермаковым, які ад атрыманага падчас нападу ранення памёр у той жа дзень.

Арцём Казачэнка

З 10 лютага, трапіўшы ў бальніцу пасля нападу, Арцём Казачэнка быў у рэанімацыі. У апошнія некалькі дзён ягоны стан рэзка пагоршыўся, і выратаваць яго не ўдалося.

Па даных Bild, каля 20:00 украінцы вярталіся дадому, а ў аўтобусе ў іх завязалася сварка са школьнікамі. Калі спартсмены выйшлі з аўтобуса ля чыгуначнага вакзала, падлеткі напалі на іх з нажамі.

Злачынства трапіла на камеры відэаназірання, неўзабаве паліцыя затрымала дваіх падазраваных.

Галоўны з іх — 15-гадовы школьнік нямецка-турэцкага паходжання з Гельзенкірхена. Ён ужо вядомы паліцыі як злачынец, які здзейсніў некалькі нападаў і рабаванняў.

Другі — 14-гадовы школьнік нямецка-грэцкага паходжання з горада Херне, таксама вядомы паліцыі. Першага арыштавалі, другі перададзены апекунам.

Чытайце таксама:

17-гадовага гульца зборнай Украіны па баскетболе зарэзаў нямецкі школьнік — Bild

У Нямеччыне забілі 17-гадовага ўкраінскага баскетбаліста

У Туле мясцовая жанчына зарэзала беларуса

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
21
Абуральна
25
27
ром/адказаць/
21.02.2024
райская эуропа... вы яшчэ хотите туда??
12
Мехраб/адказаць/
21.02.2024
Немцы второй фронт открыли?
0
Мастер Сплинтер/адказаць/
21.02.2024
ром, там это преступники творят, а у вас - власть
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930