Знайсці
20.02.2024 / 14:082РусŁacБел

Швецыя перадасць Украіне рэкордны пакет узбраення на суму каля $700 мільёнаў

Падтрымка Украіны не спыняецца. Новы пакет дапамогі Украіне ад Швецыі стане самым вялікім на сённяшні дзень. Расказваем, што ў яго ўваходзіць.

Міністр абароны Швецыі Пол Ёнсан падчас прэс-канферэнцыі. Скрын відэа gp.se

Як піша шведскае выданне Dagens Nyheter, Швецыя надасць Украіне пакет вайсковай дапамогі на суму 7,1 мільярда шведскіх крон (каля 700 мільёнаў долараў). Ён стане самым вялікім пасля нападу Расіі.

Большую частку пакета дапамогі складаюць новыя артылерыйскія боепрыпасы, якіх украінскаму боку вельмі бракуе. Акрамя гэтага, Кіеву перададуць 10 баявых дэсантных катараў класу 90Н і 20 дэсантных катараў класу G, міны і тарпеды.

Шведскі баявы дэсантны катар класу 90Н. Фота: Wikimedia Commons

Пакет таксама ўключае шведскія пераносныя ракетныя комплексы 70-й мадэлі з боепрыпасамі для паражэння паветраных цэляў, супрацьтанкавыя робаты, гранатамёты Carl Gustaf, ручныя гранаты, медыцынскае абсталяванне і аўтамабілі, харчпайкі.

Украіна атрымае 1 мільярд крон на набыццё вайсковай тэхнікі праз розныя фонды, а таксама 1 мільярд на замову баявых машын пяхоты Stridsfordon 90.

Акрамя гэтага на розныя адукацыйныя ініцыятывы для ўкраінцаў будзе выдаткавана 400 мільёнаў шведскіх крон.

Міністр абароны Швецыі Пол Ёнсан (Pål Jonson) на прэс-канферэнцыі 20 лютага заявіў: «Падтрымліваючы Украіну, мы інвестуем у нашу бяспеку. Калі б Расія перамагла, у нас былі б значна большыя праблемы з бяспекай, чым сёння».

Разам з папярэднімі 14 пакетамі шведская дапамога Украіне складае амаль 30 мільярдаў шведскіх крон (2,9 млрд долараў).

Чытайце яшчэ:

Швецыя накіроўвае падраздзяленне ў Латвію. Яны стануць часткай першай лініі абароны ад патэнцыйнага расійскага ўварвання

ЕС правядзе аўдыт дапамогі Украіне

Сенат ЗША падтрымаў законапраект аб дапамозе Украіне, Ізраілю і Тайваню на 95 мільярдаў даляраў

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
7
Васіль/адказаць/
20.02.2024
Нядазна Bild пісаў, што немцы перадавалі Украіне бракаваныя бронетранспартэры па кошце 50 мільёнаў за штуку. "Дапамога" такая - не дарам аддаць, а прадаць. Па 50 мільёнаў за штуку. Добры бізнэс робяць. А што перадае Швецыя?
0
Кінга/адказаць/
21.02.2024
Васіль, вы, напэўна, вельмі далёкі ад хоць якога вядзенне справаў у арганізацыях, не гаворачы пра міністэрства ці дзяржаву. Нельга ўзяць і нават стары прынтар аддаць ці падарыць каму-небудзь, калі гэтая маёмасць на балансе і мае свой кошт. Гэта не прыватная маёмасць міністра ці прэм'ера, гэта маёмасць дзяржавы - лічы кожнага грамадзяніна, падаткаплатніка. Гэта ў Беларусі цар можа раздаваць, каму што захоча, у дэмакратычных краінах нельга. Як мы бачым з артыкула, шведы самі дапамаглі знайсці шлях і грошы, каб вырашыць пытанне
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930