Знайсці
19.02.2024 / 23:307РусŁacБел

Беларуская скакуха паказала найлепшы вынік на чэмпіянаце Польшчы і можа паехаць на Алімпіяду

Беларуская скакуха ў вышыню Марыя Жодзік выступіла найлепш сярод усіх спартсменак на чэмпіянаце Польшчы ў закрытых памяшканнях. Гэта дае ёй магчымасць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы, калі спартсменка паспее атрымаць польскі пашпарт, піша Most.

Марыя Жодзік

18 лютага на чэмпіянаце Польшчы спартсменка выступала па-за конкурсам. Жодзік устанавіла асабісты рэкорд, узяўшы бар'ер 1 м 97 см. На сённяшні дзень гэта выкананне алімпійскага нарматыву і найлепшы вынік у Польшчы.

Больш за тое, у 2024 годзе гэта трэці вынік, паказаны ў гэтай дысцыпліне ва ўсім свеце. Лепш скокнулі толькі ўкраінка Яраслава Магучых з вынікам 2 м 04 см і аўстралійка Нікола Аліслейджэрс (2 м 03 см).

У 2021 годзе беларуская скакуха ў вышыню ўстанавіла асабісты рэкорд, узяўшы бар'ер 1 м 96 см. Гэта дало ёй права выступаць на Алімпіядзе ў Токіа ад Беларусі, аднак функцыянеры Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі не забяспечылі працэдуру праходжання допінг-тэстаў у тэрміны, устаноўленыя Міжнароднай федэрацыяй. Таму Жодзік не трапіла на Алімпіяду ў Токіа.

Марыя Жодзік родам з Баранавіч, але з 2022 года жыве ў польскім Беластоку. У адным з інтэрв'ю беларуска казала, што ў яе польскія карані. У 2020 годзе ў Беларусі спартсменка падпісвала адкрыты ліст спартоўцаў, у якім асуджаліся факты фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, а таксама гвалт з боку сілавікоў. Таксама спартоўка асудзіла вайну Расіі супраць Украіны.

Марыя падала дакументы на польскае грамадзянства ў кастрычніку 2023 года. Рашэнне будзе прымаць прэзідэнт Анджэй Дуда. Цяпер дзяўчыну называюць найлепшай у сваёй дысцыпліне ў Польшчы. Але ў World Athletics Марыя Жодзік пакуль адзначаная як беларуская спартсменка.

Чытайце таксама:

На Алімпіяду ў Парыжы можа патрапіць лёгкаатлетка з Беларусі. Але неабходны дазвол Дуды

Ціманоўская заваявала срэбны медаль на чэмпіянаце ў Польшчы

Прэзентавалі медалі Алімпіяды. Яны прыгожыя і перадаюць дух Францыі

Спартыўны чыноўнік лічыць, што беларусам лепш ехаць на спаборніцтвы ў Расію, чым на Алімпіяду ў Парыж

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
3
0
Аранас/адказаць/
20.02.2024
Малайчына, дзяўчынка. Усе ў цябе атрымаецца. А мы парадуемся за цябе на Алімпійскіх гульнях
4
Максим Дизайнер/адказаць/
20.02.2024
Какая красавица. Язык не повернется борщеваркой назвать.
21.02.2024
Трагедия красного человека, у мінспорта свае тролі з'явіліся?
Мы ганарымся ўсімі годнымі беларусамі, і не важна, які ў іх пашпарт. Лукашысты захапілі краіну і хочуць кантраляваць усіх нават за мяжой, але вы нават сваіх падначаленых не можаце ўкантраляваць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930