Знайсці
19.02.2024 / 19:041РусŁacБел

У Добрушы затрымалі «за палітыку» мясцовую чыноўніцу

«Гомельскай вясне» стала вядома пра затрыманне Крысціны Рамашко — дзяржаўнай інспектаркі Добрушскага раённага аддзела па ўнутраным каранціне раслін дзяржаўнай установы «Гомельская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін».

Суд Добрушскага раёна

15 лютага ў судзе Добрушскага раёна суддзя Аліна Кошкіна разглядала заведзеную на Крысціну Рамашко адміністрацыйную справу.

На чыноўніцу было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па частцы 2 артыкула 19.11 (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі) КаАП РБ.

Які менавіта прысуд вынесла Аліна Кошкіна, высвятляецца.

Чытайце таксама:

Работніка «Нафтана» затрымалі «за дэманстрацыю нацысцкай сімволікі»

«Трэба выцягнуць сюды адміністратараў, якія за мяжой знаходзяцца». Як ГУБАЗіК праводзіць гутаркі з арыштаванымі

Блогерка Вольга Такарчук расказала, як развялася з мужам праз розныя палітычныя погляды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
Закалебалі /адказаць/
19.02.2024
Сілавікі вырашылі падарваць насенняводства, раслінаводства ў Беларусі. Перад вясенняй пасяўной.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера