Знайсці
19.02.2024 / 16:161РусŁacБел

Музыкантаў Nizkiz прызналі палітвязнямі

Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла заяву, у якой прызнала палітычнымі зняволенымі шэсць чалавек.

Палітвязнямі прызналі затрыманых у пачатку студзеня музыкантаў гурта Nizkiz Аляксандра Ільіна, Дзмітрыя Халяўкіна, Сяргея Кульшу, а таксама журналістку і хрысціянскую актывістку Аксану Ючкавіч, Ульяну Яковіч ды Арцёма Закржэўскага.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі.

Па стане на 19 лютага у Беларусі 1423 палітвязні.

Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Не загаснуць зоркі ў небе /адказаць/
19.02.2024
Трымайцеся хлопцы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера