Знайсці
19.02.2024 / 15:55РусŁacБел

Бункер часоў ГДР ледзь не зваліўся ў Балтыйскае мора

У найбліжэйшы час мясцовыя ўлады вырашаць, што рабіць з пабудовай.

Фота: фэйсбук Benjamin Heinke

На поўначы Нямеччыны ў выніку шматдзённых праліўных дажджоў размыла глебу, з-за чаго бункер, пабудаваны яшчэ для Узброеных сіл ГДР на беразе Балтыйскага мора, пачаў зрушвацца ў ваду.

Як піша Bild, стары вайсковы бункер быў славутасцю вёскі Арэнсхоп у зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. У апошнія гады тысячы турыстаў прыязджалі паглядзець на помнік халоднай вайны.

Мэр Арэнсхопа Беньямін Хайнке першым паведаміў пра разбурэнне бункера ў сацсетках. «У найбліжэйшы час мы абмяркуем з уладай, ці трэба і якім чынам вырашаць праблему бункернага комплексу, які цяпер знаходзіцца на пляжы», — сказаў палітык.

Фота: фэйсбук Benjamin Heinke

Гэты бункер быў часткай значна больш буйнога вайсковага аб'екта, пабудаванага ў 1957 годзе. У той час на ўзбярэжжы паміж вёскамі Вустраў і Арэнсхоп для назірання базавалася падраздзяленне Нацыянальнай народнай арміі ГДР. У яго абавязкі ўваходзіла папярэджанне аб набліжэнні да ГДР варожых войскаў па моры.

У 1990 годзе бункер выкарыстоўваць перасталі. Тады ж марскія воды ўшчыльную наблізілася да бункера. Спецыялісты адзначылі, што 100 гадоў таму берагавая лінія ў гэтым месцы была на 70 метраў далей.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера