Знайсці
18.02.2024 / 21:136РусŁacБел

«Майго маладога чалавека нацягнулі ластаўкай, збівалі, бо ён адмаўляўся даваць на мяне паказанні». Спявачка Мэрыем Герасіменка расказала пра сваё затрыманне

Мэрыем Герасіменка атрымала тры гады хатняй хіміі за песню «Океана Эльзи». Месяц таму ёй удалося пакінуць Беларусь. Некаторымі абставінамі сваёй справы яна падзялілася ў шоу «Ноч з Чалым».

Мэрыем Герасіменка. Скрын відэа «Ноч з Чалым»

Спявачка расказвае, што прыцягнула ўвагу да сябе яшчэ ў 2020-м, калі напісала песню «Не забудзем, не даруем».

У снежні 2020-га на яе напісала ананімку адна з жанчын, якой Мэрыем адмовіла ў супрацы, каб спявачку праверылі, бо яе творчасць нібыта прапагандуе нянавісць да беларускага народу. Мэрыем выклікалі на допыт, на два тыдні забаранілі выязджаць з Беларусі. Але пасля справу не сталі заводзіць.

Затрымалі Мэрыем у жніўні 2022 года пасля канцэрта ў мінскім бары «Банкі-бутылкі», дзе спявачка выконвала песню «Обійми» гурта «Океан Эльзи» ў падтрымку Украіны. Факт выканання песні на ўкраінскай мове абурыў прапагандыстаў.

Дзяўчыну затрымалі не адразу пасля канцэрта.

«Першы званок ад супрацоўніка мне паступіў пасля абеду на наступны дзень. Мне ніхто не сказаў пра тое, што ёсць пытанні да майго канцэрту. Была выдумана гісторыя, што я праходжу сведкай па нейкім выпадку.

Але я, на шчасце, сканчвала юрфак, і вельмі многія мае аднагрупнікі працуюць у органах. І толькі адзін званок, дзе я сказала чалавеку: прабі мяне, калі ласка, па базе і скажы, якія пытанні да мяне. І ён мне проста кажа: «А ты наогул у крымінальным вышуку».

На кватэру да спявачкі прыехалі сілавікі, выламалі дзверы.

«Прэтэнзія — змагарка, якая падтрымлівае фашызм», — так апісвае Мэрыем тое, у чым яе вінавацілі.

Сілавікі даказвалі дзяўчыне, што на фота з Балі яна сядзіць пад беларускім нацыянальным сцягам (а тое быў чырвона-белы сцяг Інданэзіі). Мэрыем правяла 12 гадзін у РУУС, пасля яе адправілі на Акрэсціна, праз пару гадзін адпусцілі і сказалі прыйсці ў суд.

Сябры прапаноўвалі вывезці дзяўчыну адразу, але яна хацела адпачыць і паспаць.

«Праз гадзіну мы прачынаемся, бо тры амбалы з ГУБАЗа з пісталетамі кажуць «тварам у падлогу»,

— згадвае яна.

З кашалька ў дзяўчыны дасталі грошы, забралі карткі. Яе і хлопца забралі ў ГУБАЗіК.

«Майго маладога чалавека пасадзілі ў кабінет, нацягнулі ластаўкай — гэта калі чатыры чалавекі цягнуць за рукі, за ногі. Збівалі яго проста да стану каматозу, таму што ён адмаўляўся даваць ілжывыя паказанні. Яны яго прымушалі сказаць, што сродкі з майго дабрачыннага канцэрта ў «Банкі-бутылкі» адпраўляліся на спансаванне УСУ Украіны, байрактараў».

Паўгода спявачка правяла ў СІЗА.

«Мая музыка, мой голас дапамагалі не толькі мне — яны дапамаглі маёй усёй камеры».

Спявачка згадвае, як у СІЗА даведаліся, што яе прывезлі.

«У нас у камеры сядзела жанчына, якая там была ўжо 2,5 года, і яна была такім лёгкім аўтарытэтам. І калі я зайшла, усе мяне пазналі. А яна такая: «А што тут мне кажуць, што ты спяваеш». І я такая стаю са сваім баулам, кажу: можна, я крыху пазней спяю. Яна сядзіць курыць сіжку. «Ты курыш?» Я не курыла, але ў СІЗА закурыла. «Ну, давай, калі мне спадабаецца, як ты будзеш пець, то будзеш са мной курыць. Тут ніхто не курыць». Я думаю: ну, трэба за месца пад сонцам змагацца».

Мэрыем спела «Кукушку» Цоя, і палова жаночага корпусу апладзіравала ёй. Дзяўчына па нядзелях часам спявала за кратамі.

Першае, што спявачка зрабіла пасля вызвалення, — паехала ў СК даваць паказанні па справе, дзе праходзіла пацярпелай (чалавека, які падмануў яе на грошы, асудзілі пазней на некалькі гадоў). А пасля паехала ў «Макдональдс».

Музычную школу, якую трымала Мэрыем, закрылі ў першы месяц, пакуль яна сядзела.

У студзені 2024-га спявачка выехала з Беларусі. Музыкі, з якімі яна выступала ў жніўні 2022-га каля мінскага бара, таксама эмігравалі.

Чытайце таксама:

«Сіл усім, для каго гэтая гісторыя акажацца асабістай». Мэрыем Герасіменка прэзентавала песню, якую напісала ў СІЗА

«Цяпер я абсалютна шчаслівая, а шчаслівая, таму што вольная». Мэрыем Герасіменка эвакуіравалі з Беларусі

Мэрыем Герасіменка далі тры гады «хатняй хіміі»

«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы» — што вядома?

Спявачцы Мэрыем Герасіменка, якая спела «Обійми» на Зыбіцкай, далі 15 сутак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
14
Абуральна
39
0
Вольга/адказаць/
19.02.2024
Алег, яго не - але ўсіх лукап*дараў абавязкова. Працягвай марыць. 
13
Клованы/адказаць/
19.02.2024
невероятные, так будет с вами пока мозги себе не вправите.  
19.02.2024
У нее была какая-то странная химия. Постила в инсте как ходила по кафехам, разве на химии жестко не проверяют это все? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера