Знайсці
18.02.2024 / 20:277РусŁacБел

Лукашэнкаўскі Чырвоны Крыж сядзе на шыю беларускім медыкам

Пасля страты фінансавання ад міжнародных праграм Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа хоча прымусіць медработнікаў пералічаць грошы іхняй арганізацыі.

Раманія Зорына, намесніца генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Скрыншот рэпартажа СТБ

Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі апублікаваў ліст ад 24 студзеня, накіраваны на адрас старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігара Юркевіча.

«Мінская гарадская арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» (далей — МГА) просіць вас аказаць садзейнічанне ў пераходзе на фіксаванае сяброўства ў першасных арганізацыях Беларускага Чырвонага Крыжа ўстаноў аховы здароўя г.Мінска шляхам напісання заяў членамі першасных арганізацый на пералік сяброўскіх унёскаў у памеры 1% сярэднямесячнай заработнай платы 1 (адзін) раз на год», — гаворыцца ў лісце.

Ліст падпісаны кіраўніком Мінскай гарадской арганізацыі Чырвонага Крыжа Раманіяй Зорынай.

Ліст Мінскай гарадской арганізацыі БЧК. Фота: фэйсбук BMSF/Belarusian Medical Solidarity Foundation

1 снежня сяброўства Беларускага Чырвонага Крыжа ў Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца было прыпынена. Гэта адбылося пасля таго, як БЧК адмовіўся зняць з пасады генеральнага сакратара Шаўцова пасля яго паездкі на Данбас, выказванняў пра ядзерную зброю і перамяшчэнне дзяцей у Беларусь. Арганізацыя пазбавілася фінансавання ад Міжнароднай федэрацыі. У студзені БКК заявіў, што прыпыняе грашовую падтрымку бежанцам і мігрантам з-за спынення супрацоўніцтва з партнёрамі.

У 2022 годзе замежнае фінансаванне БКК складала 57,2% ад бюджэту арганізацыі. Агульная сума дапамогі дасягала амаль 13 млн рублёў. На долю Міжнароднай федэрацыі прыпадала каля 30% усяго замежнага фінансавання, а агулам на ўдзельнікаў міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца — 58% усёй міжнароднай дапамогі для БЧК. Грашовая дапамога ад агенцтваў ААН складала 41%.

@nashaniva З медыкаў будуць браць грошы? #беларусь#медицина#красныйкрест#новостибеларусь#беларусьновости#нашаніва#врачи♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Міжнародны Чырвоны Крыж прыпыніў сяброўства беларускага таварыства

Беларускі Чырвоны Крыж спыняе дапамогу мігрантам

«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
30
0
Ныт/адказаць/
18.02.2024
бкк пускай идет лесом вместе со всей хэврой дармоедов
19.02.2024
Ничего страшного - каждый работающий беларус и так отдает около половины заработанного режиму. 1% от зарплаты раз в год ситуацию не меняет.
0
Женщина с веслом/адказаць/
19.02.2024
Этой тете в теплом кресле не щеки надо набивать за счёт медиков , а как минимум шпалы укладывать
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера