Знайсці
18.02.2024 / 13:46РусŁacБел

Кінапрэмія «Чырвоны верас» назвала пераможцаў 

На цырымоніі ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» у Берліне назвалі пераможцаў другой эдыцыі. Цырымонія прайшла 17 лютага ў Gropius Bau Сinema на Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.

Фота: Зміцер Брушко

Найлепшымі беларускімі фільмамі і фільммэйкерамі 2021 і 2022 гадоў былі названыя:

«Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»

«Мара» Сашы Кулак

«Смеласць» Аляксея Палуяна

«Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»

«Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч

«Метадычка» Паўла Мажара

«Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»

«Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага

«Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»

«Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі

«Найлепшы анімацыйны фільм»

«Shirey Mara» Наты Карнеевай

«Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)»

Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Спатканне ў Мінску»

«Найлепшы актор»

Андрэй Новік за ролю ў фільме «Ператрымка»

«Найлепшая акторка»

Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах «Спатканне ў Мінску» і «A Kid's Flick»

«Найлепшая праца аператара(кі)»

Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух за фільм «Смеласць»

Юлія Шатун за фільм «Спатканне ў Мінску»

«Найлепшы сцэнар»

Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Ператрымка»

Уладзімір Казлоў за фільм «Лета 1989»

«Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)»

Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»

«Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)»

Вольга Падгайская за фільм «Галасы. Дзе мой край»

«Адкрыццё года»

Юрый Сямашка

«Спецыяльныя згадкі» за выключныя дасягненні, якія робяць гісторыю беларускага кіно і пішуць летапіс гісторыі краіны, былі ўручаныя:

рэжысёрцы Мары Тамковіч — «За віртуознае мастацкае адлюстраванне трагедыі цэлай краіны праз кароткі эпізод у мінскай кватэры ў фільме «У жывым эфіры»;

калектыўнаму сведку — «За аматарскія і прафесійныя, выпадковыя і наўмысныя, у пісьме, відэа і ў памяці — за шматлікія сведчанні падзеяў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, якія складаюць летапіс краіны і становяцца часткаю нацыянальнай культуры».

Захавальніцаю «Спецыяльнай згадкі» калектыўнаму сведку сталася рэжысёрка Вольга Абрамчык, якая выкарыстала яго сведчанні для свайго фільму «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета».

Прызы для пераможцаў стварыў мастак Аляксандр Адамаў — цэгла, з якой прабіваецца каштоўная галінка верасу, уяўляе сабою метафару беларускага кіно. 

У склад журы «Чырвонага верасу’24» увайшлі 16 экспертаў і экспертак: арганізатары прэміі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі, а таксама журналісты, кінакрытыкі, кіназнаўцы, кінаблогеры і даследнікі кіно Ульяна Будзік, Максім Жбанкоў, Ліна Мядзведзева, Ігар Сукманаў, Ганна Яфрэменка, Алена Сойка, Альміра Усманава. Частка журы з меркаванняў бяспекі пажадала застацца ананімнымі.

Чытайце таксама:

Сілавікі прыйшлі ў мінскую прыватную кінастудыю «Белраскіно», якая здымае расійскую прапаганду

Былыя акцёры Купалаўскага тэатра прэзентавалі свой першы фільм — эмбіентную камедыю

Новая экранізацыя «Майстра і Маргарыты» скарыла мінчан і прывяла ў шаленства прыхільнікаў вайны. Што ў ёй такога?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930