Знайсці
18.02.2024 / 12:5023РусŁacБел

На целе Навальнага выяўлены сінякі ад курчаў — «Новая газета Европа»

Цела расійскага апазіцыянера знаходзіцца ў моргу акруговай клінічнай бальніцы Салехарда, піша «Новая газета Европа». Па стане на 17 лютага ўскрыццё не праводзілася. У гэтым моргу раней адказалі, што цела там няма.

Па словах крыніцы выдання, цела Навальнага спачатку павезлі ў Лабытнангі, але ўвечары 16 лютага даставілі ў Салехардскую акруговую клінічную бальніцу на вуліцы Міра.

— Звычайна целы памерлых у калоніях дастаўляюць адразу ў Бюро судмедэкспертызы на вуліцу Глазкова, але тут павезлі чамусьці ў клінічную, — распавёў супрацоўнік Салехардскай станцыі хуткай дапамогі, будынак якой (як і будынак крэматорыя) знаходзіцца ў радыусе 500 метраў ад бальніцы. — Давезлі да морга, занеслі, а потым перад дзвярыма два паліцэйскія ўсталі. Яны б яшчэ плакат павесілі з надпісам «Тут робіцца нешта загадкавае»!

Паводле крыніц выдання, мясцовыя паталагаанатамы не рабілі ўскрыццё. 

— Тут меркаванні ў першы раз разышліся, — распавёў супрацоўнік «хуткай». — Адны казалі, што прыйшло ўказанне з Масквы дачакацца сталічных спецыялістаў, а іншыя сцвярджалі, што самі лекары адмовіліся рабіць выкрыццё. Справа ж палітычная, і як яна далей павернецца, незразумела. А калі робіш выкрыццё і прыходзіць прамы загад унесці змены ў вынік, то ўжо не адкруцішся. І потым цябе ж могуць і «крайнім» зрабіць. А калі ўскрыццё не праводзілася, то і пытацца накшталт як няма з каго. 

Крыніцы ў «хуткай» паведамілі, што на целе Навальнага выяўлены сінякі, атрыманыя ім пры жыцці. Але не ад збіцця, а ў выніку іншых дзеянняў. 

— Як супрацоўнік «хуткай» з даволі вялікім стажам, магу сказаць, што такія пашкоджанні, як апісвалі іх тыя, хто бачыў, зʼяўляюцца ад курчаў, — кажа медык са «хуткай». — Чалавек бʼецца ў канвульсіях, яго спрабуюць утрымаць, а сутаргі бываюць вельмі моцнымі, вось сінякі і зʼяўляюцца. А яшчэ казалі, што на грудзях у яго таксама сіняк ёсць. Але такі, які зʼяўляецца ў сувязі з непрамым масажам сэрца.

Выданне нагадвае словы рэаніматолага Міхаіла Фрэмдэрмана, які ў 2020 годзе пералічваў сімптомы атручвання «навічком», сярод якіх былі курчы: «ён, у сваю чаргу, пачынае моцна дзейнічаць на мускулатуру, дыханне, на цягліцавы тонус, на ціск, працу сэрца. Парушаецца рэгуляцыя працы ўнутраных органаў і нервова-мышачнай сістэмы. Чалавек губляе прытомнасць, у яго могуць быць курчы, канвульсіі, хутка развіваецца кома. Некаторыя віды можна нанесці нават на скуру і чалавек атрымлівае цяжкае атручванне».

Чытайце таксама:

Навальнага забілі перад яго магчымым абменам — BILD

«Увесь свет дзівіўся, у якіх умовах трымалі Навальнага»: былы зняволены нагадаў пра рэаліі палітвязняў у Беларусі

«Сіндром раптоўнай смерці». З'явілася новая версія, ад чаго памёр Навальны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
23
Абуральна
48
0
Майк/адказаць/
18.02.2024
FF, не будет у путина никаких проблем перед выборами, да и никакие там не выборы, а очередной цирк, никого лишнего не допустили, только проверенных и лояльных кремлю спаринг партнеров. Нарисуют 84%, чтобы показать полное единство народа и фюрера.
0
Майк/адказаць/
18.02.2024
FF, просто я лично знаю тех, кто в 2022 так рассуждали. Возможно я не так выразился и необоснованно перенес этот контекст на вас. Приношу извинения. Про войну знаю с 2014. У меня в Украине много родственников.
0
Жэўжык/адказаць/
18.02.2024
FF, не хвалюйцеся, шэрага рэчыва мне хопiць каб адрознiць крэмлебота хоць на расейскай хоць на беларускай мове:) а ўсё таму, што справа не ў выбарах, як вы спрабуеце гэта падаць, выбары для пуцiна дзесятая цяпер справа, а ў вайне, якую пуцiн развязаў i супраць якой Навальны асаблiва рэзка выступаў апошнi час, як i супраць самага пуцiна. А вось гэта ўжо для пуцiна крытычна. Гэтае забойства дыктуецца пуцiнскай ваеннай неабходнасцю i ваенным часам, вайной, а не звязанае з выбарамi, з выбарамi вы ўвогуле пракалолiсь, бо няма нiякiх там больш выбараў, тым болей падчас вайны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031