Знайсці
18.02.2024 / 11:576РусŁacБел

Навальнага забілі перад яго магчымым абменам — Bild

Нямецкае выданне Bild заяўляе, што расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага хацелі абмяняць на агента ФСБ Вадзіма Красікава, які сядзіць у турме ў Германіі.

Паводле інфармацыі Bild, такія перамовы сапраўды ішлі. У іх удзельнічалі Масква, Вашынгтон і Берлін. Уладзімір Пуцін хацеў атрымаць расійскага агента Вадзіма Красікава, які сядзіць у турме ў Германіі. Паводле Bild, абмяркоўвалася, што ў абмен Пуцін вызваліць Навальнага. 

«Аляксей Навальны павінен быў вось-вось выйсці на волю», — піша аглядальнік Bild Філіп Пятаў. 

Вадзім Красікаў быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за забойства былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі. Менавіта на яго намякаў Пуцін у інтэрвʼю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану. 

У канцы сустрэчы Карлсан спытаў у Пуціна пра лёс журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча, які быў затрыманы ў Расіі год таму нібыта па падазрэнні ў шпіянажы. 

«Эван Гершковіч, яму 32 гады, амерыканскі журналіст, ён знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за год, гэта вялікая гісторыя ў ЗША. Я хачу спытаць у вас: вы гатовы ў якасці жэсту добрай волі вызваліць яго, для таго каб мы адвезлі яго ў ЗША?» — спытаў Карлсан. 

«Мы столькі зрабілі жэстаў добрай волі, што, мне падаецца, мы вычарпалі ўсе ліміты. Нам ніхто на жэсты добрай волі аналагічнымі жэстамі ні разу не адказаў. Але мы, у прынцыпе, гатовы гаварыць пра тое, што не выключаем таго, што мы можам гэта зрабіць пры сустрэчным руху з боку нашых партнёраў. 

І калі я кажу «партнёраў», я маю на ўвазе найперш прадстаўнікоў спецыяльных службаў. Яны ў кантакце паміж сабой, і яны абмяркоўваюць гэтую тэму. У нас няма табу на тое, каб не развязаць гэтую праблему.

Мы гатовы яе вырашаць, але там ёсць пэўныя ўмовы, якія абмяркоўваюцца па партнёрскіх каналах паміж спецслужбамі. Мне здаецца, што можна пра гэта дамовіцца», — адказаў Пуцін.

Чытайце таксама:

«Увесь свет дзівіўся, у якіх умовах трымалі Навальнага»: былы зняволены нагадаў пра рэаліі палітвязняў у Беларусі

«Сіндром раптоўнай смерці». З'явілася новая версія, ад чаго памёр Навальны

Каманда Навальнага заявіла, што яго цела няма ў моргу ў Салехардзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
28
0
Час /адказаць/
18.02.2024
Лол, палезла гэбэшная хлусня. Навальны адкрыта выказваўся супраць пуцiнскай агрэсii, асаблiва рэзка ў апошнi час. Верагодна пагэтаму яго i забiлi.
1
Mafkees /адказаць/
18.02.2024
Была б моя воля,я бы этого красикова по запчастям отправил назад к путену. И наловил бы новых разных родственников путенской ылиты в будущий обменный фонд.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
19.02.2024
Бедный Леха, чутка не дотянул.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031