Знайсці
18.02.2024 / 11:003РусŁacБел

Додзік прыехаў у Беларусь

Беларусь 17-19 лютага з рабочым візітам наведвае дэлегацыя Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны на чале з прэзідэнтам Міларадам Додзікам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

 Міларад Додзік

Паводле дзяржагенцтва, запланаваны «насычаны парадак візіту, шэраг сустрэч і перагавораў, наведванне шэрага прамысловых прадпрыемстваў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ДУ «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі і транспланталогіі».

 

У часе візіту абмяркуюць пытанні развіцця гандлёвых сувязяў, узаемадзеяння ў сферах прамысловасці, аховы здароўя, навукі і адукацыі, пашырэння двухбаковай дагаворна-прававой базы, піша дзяржагенцтва.

Боснія і Герцагавіна складаецца з дзвюх частак — Федэрацыі Босніі і Герцагавіны (яе насельніцтва — пераважна баснійцы-мусульмане і харваты) і Рэспублікі Сербскай. Калі першая арыентаваная перадусім на Захад, то ў Рэспубліцы Сербскай, якой кіруе Міларад Додзік, моцныя прасербскія і прарасійскія настроі. Неабходнасцю трымаць раўнавагу паміж гэтымі часткамі тлумачыцца непаслядоўнасць дзяржаўнай палітыкі Босніі і Герцагавіны. Абвастрэнне міжнацыянальных адносін у гэтым рэгіёне ў першай палове 1990-х гадоў мела вынікам крывавую вайну з прыкметамі генацыду.

Чытайце таксама:

У Славакіі прапанавалі аднавіць сяброўства з Беларуссю

Лукашэнкаўская Беларусь назбірала кампліментаў ад славацкіх прарасійскіх палітыкаў

«У Орбана пісталет, а ў нас базука». Еўрасаюз прыгразіў разваліць эканоміку Венгрыі, калі тая зноў заблакуе дапамогу для Украіны

Славакія аднавіла супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы культуры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Ёсік/адказаць/
18.02.2024
Што ёсьць у Беларусі такога, чаго няма ў Заходняй Еўропе? Хлуслівага палітыка, які жыве ў СССР па сёняшні дзень, які лічыць, што трактары, МАЗы і белазы - гэта вышыня канструктаркай думкі. Няма тутака нічога, акрамя балот і цемрашы. Толькі сустрэцца і за куфлем піва: А памятаеце, як у 1980 алімпіяду правялі? (толькі не трэба ўспамінаць, што ўся ежа была з Фінляндыі).
0
Няма дзіва/адказаць/
18.02.2024
Додзік прыехаў да додзікаў
0
Жыве!/адказаць/
18.02.2024
- Мама, хачу каб да нас у краіну прыехаў Додзік - Але ў нас ужо ёсьць свой додзік дома - БТ: Сёньня самазванец праінспектаваў кароўнікі у Гомельскай вобласьці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031