Знайсці
18.02.2024 / 10:359РусŁacБел

Старшыню Моладзевага парламента Ягора Макарэвіча звольнілі з «Камволя»

Інфармацыя пра 27-гадовага намесніка па ідэалогіі знікла з сайта прадпрыемства.

На сталічным прадпрыемстве «Камволь» кадравыя змены. Вызвалілася месца намесніка дырэктара па ідэалогіі. Апошнія паўтара гады пасаду займаў 27-гадовы Ягор Макарэвіч — які да таго не працаваў нідзе.

Чытайце: 25-гадовы сябар Гігіна, які нідзе не працаваў, стаў намеснікам гендырэктара «Камволя». Хто ён такі? 

Звальненне Макарэвіча супала з прызначэннем новага дырэктара «Камволя». На гэта месца паставілі Юлію Грынчык, экс-начальніцу ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў «Беллегпрама».

Гісторыя Ягора Макарэвіча — ідэальны прыклад таго, як у сучаснай Беларусі дабіваюцца поспеху прафесійныя камсамольцы. Хлопец яшчэ з падлеткавага ўзросту прымае ўдзел у разнастайных моладзевых палатах, сходах і парламентах на беларускім і саюзным узроўні.

Макарэвіч ездзіць па дзяржаўных установах і прадпрыемствах і праводзіць гадзіны інфармавання. «Важна, каб маладыя людзі чэрпалі інфармацыю з правераных крыніц, а калі ў іх з'яўляюцца нейкія пытанні, то гэтыя пытанні задавалі не дзесьці ў студэнцкіх інтэрнатах адзін аднаму, а атрымлівалі магчымасць абмеркаваць у такім шырокім коле з прадстаўнікамі экспертнай супольнасці нашай краіны», — адзіная яго цытата, якую выхапілі дзяржаўныя журналісты з сустрэчы на днях у БНТУ.

Гэта такі Мікіта Рачылоўскі на мінімалках — больш інтэлігентны і адукаваны, не такі агрэсіўны, але таксама стваральнік пустых сэнсаў.

Пакуль незразумела, ці Макарэвічу знайшлі новую пасаду — магчыма, яшчэ больш высокую, — ці пакінулі ў статусе выязнога лектара.

Чытайце таксама:

«Скажу без лішняга пафасу: за Лукашэнку я гатовы памерці». Малады парламентарый назваў сябе элітай і паабяцаў стаяць да канца

«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая

«Памерці за Лукашэнку». Хто такі Мікіта Рачылоўскі, новы твар прапаганды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
36
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
0
даведка/адказаць/
18.02.2024
Посмотрите на фотоотчёты с собраний районного актива, где поголовно сидят молодые щекастые парсюки, а в первых рядах и в президиумах над ними восседают 30-40-летние тётки по идеологии под полтора центнера живого веса. Или после событий 2020 г. знакомых прокуроров, ментов, следователей разнесло так, что я с трудом могу их узнать даже на фото.
0
даведка/адказаць/
18.02.2024
Упокой душу раба твоего Умки.
0
Кандрат Крапіва/адказаць/
18.02.2024
"пакінулі на пасадзе выязднога лухтара". Другі баран ні бэ ні мя, а любіць гучнае імя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера