Знайсці
17.02.2024 / 23:58РусŁacБел

Каталіцкая актывістка Аксана Ючкавіч даслала першы ліст з турмы

Першы ліст ад зняволенай каталіцкай актывісткі і журналісткі Аксаны Ючкавіч атрымала яе сяброўка, паведаміла выданне Katolik.life. Аксана перадае прывітанне і дзякуе ўсім, хто выказаў ёй падтрымку, расказвае, як праводзіць час.

Мяркуючы па тоне ліста, Аксана трымаецца ў добрым духу, піша, што мае ўсё неабходнае, чытае Біблію, у яе ёсць магчымасць замовіць у бібліятэцы мастацкую літаратуру.

Пісаць ёй можна на адрас:

Ючкавіч Аксане Станіславаўне
222163, Мінская вобл. г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а
ПУ Турма №8, кам. 216

Аксану Ючкавіч арыштавалі паводле абвінавачвання па крымінальным артыкуле 342 за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у 2020 годзе.

Ючкавіч паходзіць з Параф'янава Докшыцкага раёна. Яна жыла актыўным царкоўным жыццём — у кафедральным саборы Мінска спявала ў хоры «Глорыя», была звенавой у арганізацыі каталіцкіх скаўтаў, навучаючы падлеткаў паважліва ставіцца да навакольнага свету, вучыла семінарыстаў міждыяцэзіяльнай семінарыі.

Працавала Аксана і ў каталіцкай журналістыцы — спачатку ў выдавецтве «Pro Christo», потым на афіцыйным агульнанацыянальным каталіцкім партале catholic.by. 

Шмат сваіх сіл і энергіі верніца аддавала дапамогі іншым людзям, тым, хто меў патрэбу ў дапамозе. Працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай місіі добрага самараніна ў Мінску.

Чытайце таксама:

Былая палітзняволеная спявачка Мэрыем Герасіменка выступіла з канцэртам у Варшаве

Рыгор Кастусёў скардзіцца на здароўе ў турме: «Апошнія два месяцы былі цяжкія»

У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031