Знайсці
17.02.2024 / 21:4710РусŁacБел

У Беларусі сталі выпускаць замест ролтана «лапшуху»

У Беларусі ўпершыню выпусцілі сваю локшыну хуткага прыгатавання. Як сцвярджаецца, яна ўся з натуральнымі інгрэдыентамі, а называецца «Лапшуха».

Пра з'яўленне ў продажы першай беларускай локшыны хуткага прыгатавання «Лапшуха» з рознымі смакамі паведаміла ў сацсетках яе вытворца — барысаўская кампанія «Пряный дом».

Калі верыць вытворцу, беларуская локшына не паўтарае імпартных аналагаў і мае натуральны смак за кошт уключэння сухіх інгрэдыентаў — курынага мяса, сыру, цыбулі і грыбоў. 

«Так, вы правільна прачыталі, менавіта сушанае на нашай вытворчасці мяса (курынае філе), сушаны сыр і смажаная цыбуля з грыбамі проста з вытворчай патэльні. Думаем, такая разнастайнасць задаволіць нават самага патрабавальнага гурмана», — адзначае прэс-служба «Пряного дома».

У лінейцы тавараў мае быць локшына «Курыная з мясам», «Курыная вострая з мясам», «Грыбная», «Сырная», а таксама са смакам «Курыца».

Чытайце таксама:

«Ну і хто іх купіць?» У беларускіх крамах знайшлі грыбы па 500 рублёў за кіло

У Беларусі пачалі выпускаць масла «гхі». Што гэта такое і чаму каштуе 66,8 рубля за кг?

У беларускіх крамах стане менш гарэлкі і пладовых вінаў. Што здарылася?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2
1
Свиньи тупые /адказаць/
18.02.2024
Написать на упаковке по беларуску ума не хватило? 
18.02.2024
Зело борзо. Так трымаць, у расеюшку 😞
0
Язэп Пяндзлевіч/адказаць/
18.02.2024
Свиньи тупые , а табе чаго бракуе, каб карыстацца беларускай мовай? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031