Знайсці
17.02.2024 / 18:5711РусŁacБел

Якіх імпартных тавараў больш за ўсё не хапае беларусам?

Асартымент імпартных тавараў у беларускіх крамах за апошнія гады прыкметна скараціўся. Прадукцыя некаторых брэндаў і зусім знікла з продажу ў нашай краіне. Баранавіцкае выданне Bar24 пацікавілася ў сваіх падпісчыкаў у сацсетках, па якіх таварах, зніклых з паліц крам, яны сумуюць больш за ўсё, і ці ўдалося знайсці ім замену.

Большасць чытачоў выдання адзначылі, што сумуюць па імпартных ласунках. Адразу некалькі чалавек успомнілі пра зніклыя з продажу вафлі KitKat.

«У іх шакалад тоўсты. І вафелька. Замены не знайшла, успамінаю з настальгіяй», — напісала адна з чытачак.

Яшчэ некалькі гараджан адзначылі, што сумуюць па прадукцыі брэнда Roshen.

«Цукеркі ў іх вельмі смачныя. Магла хоць кожны дзень есці. І іх Кіеўскі торт. Аналага ім не знайшла. Купляю, што прыйдзецца», — адзначыла яшчэ адна гараджанка.

Хтосьці ўспомніў пра імпартную касметыку, хтосьці — пра вітаміны і лекі.

«Мне дапамагалі ад кашлю пасцілкі «Доктар МОМ». Прыйшлося шукаць замену. Знайшоў вельмі добрыя сіропы ад кашлю беларускай фірмы «Экзон». Быў прыемна здзіўлены іх якасцю: кашаль прайшоў літаральна за тры дні», — напісаў чытач.

Яшчэ адзін гараджанін адзначыў, што больш за ўсё яму не хапае прадукцыі кампаніі Liqui Moly.

«Я працую з аўтамабілямі. Некаторыя рэчы ўдалося замяніць, а па некаторых пазіцыях няма аналагаў. Даводзіцца альбо рабіць не па тэхналогіі, альбо наогул не рабіць некаторыя моманты», — адзначыў ён.

У той жа час некаторыя падпісчыкі Bar24 у сацсетках і зусім не заўважылі знікнення імпартных тавараў. І адзначылі, што ім «усяго хапае».

Чытайце таксама:

Як пасля двух гадоў санкцый змяніліся беларускія паліцы з ежай

«Ні сыру няма, ні да сыру няма». Беларусы расказалі, як змяніла іх жыццё ўвядзенне эмбарга на тавары з «недружалюбных» краін

У Верхнядзвінску павялічаць вытворчасць мацарэлы амаль удвая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
2
18.02.2024
Мне не хапае авіа-квіткоў імпартных авіа-кампаній (вылетам з Мінску).
1
Ольга /адказаць/
18.02.2024
Обратите внимание на польскую продукцию - добавки пальмового масла много где присутствуют.
0
даведка/адказаць/
19.02.2024
В печенье (крекерах) известных российских производителей пальмы нет (на подсолнечном масле), а вот белорусские аналоги исключительно на пальме, даже те, у которых на упаковке с тремя составами красуется ГОСТ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031