Знайсці
17.02.2024 / 18:3619РусŁacБел

«Сіндром раптоўнай смерці». З'явілася новая версія, ад чаго памёр Навальны

Маці і адвакату Аляксея Навальнага ў калоніі, дзе ён адбываў пакаранне, паведамілі, што палітык нібыта памёр праз «сіндром раптоўнай смерці». Пра гэта напісаў у суботу днём паплечнік палітыка Іван Жданаў.

Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Анестэзіёлаг-рэаніматолаг Аляксандр Палупан, які лячыў Навальнага пасля ягонага атручвання, у каментары выданню «Агентство» выказаў здагадку, што гаворка ідзе пра раптоўную сардэчную смерць, бо дыягназ «сіндром раптоўнай смерці» ставяць толькі немаўлятам.

Але пры гэтым, па словах Палупана, пры раптоўнай сардэчнай смерці не можа адбывацца тое, што было апісана ў ранейшым паведамленні УФСІН пра выпадак Навальнага. У рэлізе ведамства гаварылася, што Навальны «пасля прагулкі адчуў сябе дрэнна, практычна адразу страціўшы прытомнасць».

На самай справе, як сцвярджае лекар, у выпадку раптоўнай сардэчнай смерці пацыент губляе прытомнасць, не паспеўшы адчуць сябе дрэнна.

«Звычайна гэта адбываецца імгненна. Гэта не пагаршэнне стану. Калі пагаршэнне стану было, то яно доўжылася секунду да таго, як пацыент страціў прытомнасць і ў яго не стала эфектыўнага кровазвароту. Гэта рэзка [адбываецца], з першых прыкмет да страты прытомнасці праходзяць секунды», — сказаў ён.

Дыягназ «раптоўная сардэчная смерць» як адзіны дыягназ звычайна ставяць, калі не выяўлена іншых прычын пры ўскрыцці, сказаў Палупан. І ён вельмі зручны, паколькі пад яго можна падагнаць што заўгодна.

Афіцыйна прычыны смерці Навальнага пакуль не называліся. Практычна адразу Russia Today паведаміла пра адарваны тромб. Аднак Палупан сцвярджае, што такі дыягназ паставіць без ускрыцця нельга.

Чытайце таксама:

Прычына смерці Аляксея Навальнага пакуль не высветлена

Каманда Навальнага заявіла, што яго цела няма ў моргу ў Салехардзе

«Незразумелы кіпеж у калоніі, дзе быў Навальны, пачаўся яшчэ ўвечары ў чацвер, а раніца пятніцы пачалася з татальнага шмону»

Затрыманні каля «Сцяны смутку» ў Маскве, куды з раніцы нясуць кветкі ў памяць аб Навальным

Забойства Навальнага можа быць сігналам Захаду ад вельмі кансерватыўнага крыла Крамля — ​​журналісты Bild

У розных гарадах свету адбыліся акцыі памяці Навальнага ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
41
3
ЯНКА/адказаць/
20.02.2024
ImBeer, глупства тут пішаце толькі вы, устаўляючы гэта сваё глупства паўсюль у жыцьці. 😂
20.02.2024
ЯНКА, ізноў пагаджуся з вамі, пра мяне - што заўгодна ! :) Ня буду пярэчыць, ня стану аспрэчваць, саступлю,... скарыстаўшыся правілам трох "Д" ☝️ (Дай Дарогу Дурню))).
1
ЯНКА/адказаць/
21.02.2024
ImBeer, навошта Вы пра сябе гэтак самакрытычна «дурань»? Можа, Вы не такі й дурань, калі з акупантаўкі рэзка саскочылі на родную мову.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031