Знайсці
17.02.2024 / 16:291РусŁacБел

У Гродне мужчына спрабаваў вылезці з акна шматпавярховіка па звязаных прасцінах. Гэта не было добрай ідэяй

16 лютага ў Гродзенскую бальніцу прывезлі мужчыну, які ўпаў з акна шматпавярхоўкі. Так скончылася ягоная спроба спусціцца з чацвёртага паверха на звязаных прасцінах, паведамляюць мясцовыя сілавікі.

 

Здымак ілюстрацыйны

Напярэдадні гэты чалавек быў удзельнікам застолля ў сяброў. Потым яны некуды пайшлі, а яго чамусьці замкнулі. Як пасля расказаў пацярпелы, ён з часам успомніў, што «трэба тэрмінова па справах». Шукаючы магчымасці выйсці з кватэры, ён звязаў прасціны і паспрабаваць па іх спусціцца.

Ці то сама ідэя, ці то спроба яе рэалізацыі не былі надта добрымі — скончылася тым, што мужчына сарваўся ўніз. Прызямліўся ён на «пятую кропку», таму рукі і ногі засталіся цэлыя, але ў цэлым чалавек пацярпеў. Цяпер ён у бальніцы.

Чытайце таксама:

Чацвёра білі, а трое здымалі на тэлефон. Дзяўчынка з-пад Мінска стала ахвярай булінгу

У Мінску загарэўся інтэрнат

У Гродне мужчына так ударыў нагой у спіну пенсіянера, што той пераляцеў цераз лаўку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0
0
Андрусь/адказаць/
18.02.2024
Мы ў студэнцтве так да дзяўчат у інтэрнат лазілі. Яны звязвалі прасціны, прывязвалі да батарэі і мы лезлі. Шмат разоў. А адзін раз, адзін наш аднакурснік з 3-га паверху сарваўся. Упаў спінай на кант бардзюра газона пад вокнамі інтэрнату. Зламаў хрыбетнік. Ногі адняліся, на ўсё жыццё ў інвалідным вазку. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера