Знайсці
17.02.2024 / 16:13РусŁacБел

У Еўрасаюзе створаць пасаду еўракамісара па абароне

Пасада еўракамісара па абароне павінна ўпершыню ў гісторыі Еўрасаюза з'явіцца ў Еўракамісіі наступнага складу, які пачне працу ў лістападзе. Пра гэта заявіла кіраўніца гэтага органа Урсула фон дэр Ляен.

Урсула фон дэр Ляен. Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP Photo

«Калі я буду ўзначальваць наступны склад Еўракамісіі, я, вядома ствару пасаду еўракамісара па абароне. Я пакуль не ведаю, з якой краіны будзе ён ці яна, але гэтая пасада нам неабходная», — сказала Урсула фон дэр Ляен.

У складзе Еўракамісіі такой пасады не існавала з моманту стварэння Еўрасаюза.

Раней праходзіла інфармацыя, што прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен застаецца фаварыткай на другі тэрмін на гэтай пасадзе, і ніводзін іншы кандыдат, як уяўляецца, пакуль не мае шанцаў замяніць яе.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз заявіў, што спыніць транзіт расійскага газу праз Украіну

Еўракамісія прапануе павялічыць кошт шэнгенскай візы на 10 еўра

Еўракамісія абвінаваціла Google у распаўсюдзе прапаганды Крамля

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031