Знайсці
17.02.2024 / 14:451РусŁacБел

«Рэал» патраціць на Кіліяна Мбапэ паўмільярда еўра. У клуба ёсць на гэта грошы

Форвард прыняў канчатковае рашэнне пакінуць «ПСЖ» пасля заканчэння сезона і паведаміў мадрыдскаму клубу пра жаданне далучыцца да яго.

Фота: Christophe Ena / AP

Траты «Рэала» на Мбапэ складуць прыкладна 500 мільёнаў еўра. У гэтую суму ўваходзяць падпісны бонус для гульца і яго заробак за пяцігадовы перыяд, паведамляе sports.ru са спасылкай на іспанскія СМІ.

Адзначаецца, што ў «Мадрыда» ёсць магчымасць пакрыць такія выдаткі. Каб прафінансаваць угоду, клуб можа выкарыстоўваць 128 мільёнаў еўра з уласных сродкаў і крэдыты на суму 265 млн еўра.

Акрамя таго, «Рэал» ужо значна разгрузіў сваю зарплатную ведамасць — за мінулы год яна скарацілася на 78,4 млн еўра.

Таксама чакаецца, што даходы каралеўскага клуба ад стадыёна «Сант'яга Бернабеу» вырастуць да 317 млн еўра пасля завяршэння будаўнічых работ. Цяпер яны складаюць 150 млн еўра.

Кіліян Мбапэ выступае за ПСЖ з 2018 года, куды ён перайшоў з «Манака».

Чытайце таксама:

У рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі засталася на ранейшым месцы

Футбаліст «Баварыі» на Дзень закаханых атрымаў не валянцінку, а чырвоную картку

Здзейснены самы дарагі трансфер у жаночым футболе. Але гэта проста мізэр у параўнанні з мужчынскімі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
3
Хозер /адказаць/
17.02.2024
По-белорусски правильно клюп, а не клуб. Трэба навучацца роднае мовы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930