Знайсці
17.02.2024 / 13:545РусŁacБел

«Незразумелы кіпеж у калоніі, дзе быў Навальны, пачаўся яшчэ ўвечары ў чацвер, а раніца пятніцы пачалася з татальнага шмону»

Зняволены калоніі, дзе Навальны адбываў тэрмін, расказаў «Новай газеце. Еўропа», што адбывалася ў калоніі напярэдадні смерці палітыка.

Аляксей Навальны. Фота: Contributor / Getty Images

З сувяззю з папраўчай калоніяй №3 на Ямале («Ямская тройка» або «Тройка», СМІ празвалі калонію «Палярным ваўком») і так меліся пэўныя праблемы. Гэта тлумачылася аддаленасцю калоніі ад густанаселеных тэрыторый і асобым рэжымам утрымання.

У дзень смерці Аляксея Навальнага нефармальная камунікацыя з ВК-3, гэта значыць без кантролю з боку супрацоўнікаў Федэральнай службы выканання пакаранняў, стала яшчэ больш складанай. Выданне выйшла на сувязь з адным са зняволеных, і ён расказаў, што «незразумелы кіпеж пачаўся ў «крытцы» (крытай турме) яшчэ ўвечары 15 лютага (чацвер)».

— Пачалося ўсё з таго, што вячэрняя паверка, яна ў нас праходзіць з 20:00 да 20:30, была моцна паскораная, — расказаў зняволены ВК-3. — Такое часта бывае напярэдадні святаў, калі вертухаі за стол спяшаюцца, але ўчора ніякага свята не было. Затым нас замкнулі па бараках, папярэдзілі, каб не было ніякіх рухаў паміж баракамі, і ўзмацнілі ахову. Так што на вуліцу і нос было не высунуць.

Было чуваць, як на тэрыторыю зоны познім вечарам і ноччу тры разы заязджалі нейкія машыны, але якія менавіта, у акенца не разгледзіш.

Са слоў зняволенага, раніца 16 лютага пачалася з татальнага «шмону» баракаў. Супрацоўнікі калоніі канфіскавалі некалькі сотавых тэлефонаў, карты і нават кіпяцільнікі, на карыстанне якімі раней глядзелі скрозь пальцы. З фраз аховы зняволеныя зрабілі выснову, што ў калоніі чакаецца праверка.

— Звычайна пра такія праверкі і адміністрацыя зоны, і зняволеныя даведаюцца не за дзень-два да прыезду, а прыкладна за месяц, — кажа крыніца выдання, — і рыхтуюцца да іх загадзя. Таму што ні сядзельцам, ні вертухаям (ахоўнікам) лішнія касякі, якія могуць знайсці правяральнікі, не патрэбныя. А тут бах, ні з поля ні з лесу — і камісія прыязджае! Відавочна павінна было нешта здарыцца!

Па словах зняволенага, пра смерць Аляксея Навальнага ў калоніі стала вядома каля 10-й гадзіны раніцы (08:00 па маскоўскім часе).

— АПКТ (адзінае памяшканне камернага тыпу, часта выконвае ў калоніях функцыі штрафнога ізалятара, ШІЗА, у ВК-3 АПКТ прадугледжана на 50 месцаў), куды яго змясцілі, размешчана ў баку ад баракаў, але калі б туды пад'язджала хуткая, то гэта было б відаць, — кажа зняволены. — Ніякіх хуткіх раніцай 16-га ў калоніі не было, з'явілася толькі пасля таго, як стала вядома, што Навальны ўжо мёртвы.

Так што я думаю, што Навальны памёр значна раней таго часу, які абвясцілі. Хутчэй за ўсё, яшчэ ўчора ўвечары (г. зн. у чацвер). А інакш навошта трэба было замыкаць нас наглуха ў бараках, а раніцай ладзіць шмон?

У той жа час суразмоўца лічыць, што смерць Навальнага была нечаканасцю і для кіраўніцтва калоніі.

— З самай раніцы і «гаспадар» (начальнік калоніі), і «кум» (начальнік аператыўнай часткі калоніі) хадзілі як пустым мяшком па галаве прыбітыя, — кажа зняволены.

— Днём, прыкладна гадзіне а трэцяй (13:00 па Маскве), у адміністрацыю адразу некалькі машын праехала. Адна з «Савы» (ВК-18 «Палярная сава», — калонія для асуджаных пажыццёва), яшчэ парачка, мабыць, з Лабытнангі (найбліжэйшы да пасёлка Харп горад, прыкладна за 35 км) і адна дакладна з Салехарда (прыкладна 70 км ад Харпа). Я так думаю, агульную пазіцыю перад камісіяй з Масквы выпрацоўвалі.

Пра тое, што ў ВК-3 прыбывае камісія з цэнтральнага апарату ФСВП, у калоніі даведаліся прыкладна ў той жа час, што і пра смерць Навальнага. Гэта, на думку зняволеных, стала яшчэ адным доказам таго, што палітвязня не стала значна раней абвешчанага.

Але ўсё адно ў калоніі ўпэўненыя, што прамога дачынення да смерці Навальнага ні «гаспадар Каліна» (начальнік ВК-3, палкоўнік унутранай службы Вадзім Калінін), ні яго падначаленыя адносін не маюць. Хоць там цалкам не адмаўляюцца ад здагадкі, што кіраўніцтву калоніі давялося выконваць загад, які выконваць не хацелася.

— Дакладны час смерці вызначае першапачатковая экспертыза, — каментуе патолагаанатам Ірына Тумакова. — Па тэмпературы цела, трупным адубенні, змесціве ўнутраных органаў. А калі сваякі сумняваюцца ў заяўленай уладамі прычыне смерці, то будуць настойваць на незалежнай экспертызе, якая з верагоднасцю 99% зможа ўсталяваць менавіта прычыну смерці. Калі Навальны сапраўды памёр ад тромбафіліі, як заяўляюць улады, то на ўскрыцці гэта будзе ясна відаць, і паўторная экспертыза гэта зможа пацвердзіць. Тромб — цяпер сапраўдны біч, ад якога паміраюць больш, чым ад СНІДу і раку разам узятых.

Калі тромб закаркоўвае лёгачную артэрыю, то смерць наступае на працягу секундаў. А да гэтага моманту чалавек можа нават не падазраваць, што жыць яму засталося лічаныя хвіліны.

Але дакладны час смерці паўторная экспертыза, хутчэй за ўсё, вызначыць ужо не зможа.

Як патлумачыў судмедэксперт Ігар (прозвішча ёсць у рэдакцыі), дакладны час смерці неабходны для таго, каб вызначыць не толькі прычыну смерці, а каб аднавіць падзеі, якія папярэднічалі спыненню жыццядзейнасці.

Тромб мог адарвацца сам па сабе, а мог — ад механічнага ўздзеяння. Напрыклад, Навальнага маглі ўдарыць па назе, дзе гэты тромб спеў, ад чаго ён адарваўся ад вены і пайшоў «гуляць» па арганізме.

І менавіта такія звесткі эксперты атрымліваюць падчас першага ўскрыцця.

— Пасля першага ўскрыцця ўнутраныя органы будуць знаходзіцца ў такім стане, што мала што скажуць экспертам, — кажа судовы медык. — А значыць, вялікая верагоднасць таго, што апошнія гадзіны жыцця Аляксея Навальнага так і застануцца таямніцай для яго сваякоў і грамадскасці. Калі толькі сваякі не даб'юцца таго, каб першае ўскрыццё адбывалася з удзелам незалежных экспертаў, якія не дазволяць унесці ў дакументы факты, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. У адваротным выпадку аспрэчыць час смерці будзе немагчыма, а значыць, і аднавіць падзеі, што гэтай смерці папярэднічалі, будзе цяжка.

Чытайце таксама:

«Ён ведаў, што не вернецца жывым» — журналіст пра апошні палёт Навальнага

Забойства Навальнага можа быць сігналам Захаду ад вельмі кансерватыўнага крыла Крамля — ​​журналісты Bild

«Гадзіннік цікае». Байдэн усклаў адказнасць за смерць Навальнага на Пуціна і нагадаў пра Украіну

Доктар, які працаваў з Навальным пасля атручвання, не верыць у версію пра тромб

Медыкі больш за паўгадзіны спрабавалі рэанімаваць Навальнага

Юлія Навальная: Хачу, каб Пуцін, яго атачэнне ведалі, што яны панясуць за тое, што яны зрабілі з нашай краінай, маім мужам, адказнасць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
15
Абуральна
47
8
Пеця/адказаць/
17.02.2024
Пачалi рыхтаваць загадзя. Трэба ўважлiва назiраць што будзе адбывацца ў калонii з Бабарыкам i галоўнае што пачне трызнець Лукашэнка i Пазьняк.
0
Ня веру /адказаць/
18.02.2024
Гэбэшная муцьня...
18.02.2024
Пеця,глядзi не захлынiсь лайном, кабiнетны.    
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031