Знайсці
15.02.2024 / 22:026РусŁacБел

Беларускія ксяндзы з'ездзілі на чэмпіянат Еўропы па футболе. Вынік так сабе

З 5 па 9 лютага ў Албаніі прайшоў чэмпіянат Еўропы па футболе сярод святароў Futsal 2024. У спаборніцтвах удзельнічалі 17 каманд з усёй Еўропы, у тым ліку з Беларусі, паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі.

Беларуская каманда, якая складалася са святароў усіх беларускіх каталіцкіх дыяцэзій, праўда, асаблівых поспехаў на гэтым незвычайным турніры не дабілася, заняўшы толькі 15-е месца з 17-ці. Але гэтаму ёсць апраўданне — яна выступала не ў мацнейшым складзе.

Як сказаў прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз Ян Раманоўскі, некаторыя святары, якія нібыта маглі б вельмі дапамагчы камандзе на гэтым чэмпіянаце, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у ім з-за сваіх душпастырскіх абавязкаў.

Першае месца на турніры заняла каманда Харватыі, другое — Польшчы, трэцяе — Босніі і Герцагавіны.

Чытайце таксама:

Сёння католікі пасыпаюць галаву попелам

У Гродне ўсталююць флагшток вышынёй з Фарны касцёл

Каталіцкі касцёл у Беларусі не збіраецца бласлаўляць аднаполыя пары, хоць гэта дазволіў Ватыкан

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
15.02.2024
Адны чартабесы пыхлівыя і пузоугодные. Анёлы не ганяюць мяч, Госпаду гэта не трэба.
2
Лячыцеся, левакі/адказаць/
16.02.2024
У каментарах бальшавізмам засмярдзела...
0
Волечка/адказаць/
16.02.2024
Малайцы. У здаровым целе здаровы дух і глузд. Куды лепш, чым пузаты лянівы святар.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031