Знайсці
15.02.2024 / 17:327РусŁacБел

«Паводзіны расійскіх партнёраў выклікаюць здзіўленне». Баскаў усё не можа забыцца пра сваю ганьбу на «Чыжоўка-арэне» 

Цяперашні «сенатар», а раней кіраўнік хакейнай федэрацыі Дзмітрый Баскаў, сустракаючыся ў Маладзечне з калектывамі мясцовага лядовага палаца і хакейнага клуба «Дынама-Маладзечна», успомніў пра нядаўні інцыдэнт, калі незадаволеныя вынікамі фінальнага матчу хакеісты расійскай юніёрскай зборнай пакідалі на лёд уручаныя ім прызы. Відаць, што Баскаву гэта дагэтуль баліць, хоць хакеістаў ужо прымусілі папрасіць прабачэння.

Дзмітрый Баскаў і расійскі хакеіст падчас скандальнага ўзнагароджання

Прабачэння хакеістаў Баскаву мала, яму хочацца, каб іх яму прынесла і расійская хакейная федэрацыя, а таксама каб яна пакарала ініцыятараў і ўдзельнікаў дэмаршу. Але тая чамусьці гэтага рабіць не спяшаецца. 

«Гэта ўжо не першы выпадак, калі паводзіны нашых расійскіх партнёраў выклікаюць, мякка кажучы, здзіўленне і ў нашых спартсменаў, і ў нашай хакейнай грамадскасці. Асабліва адсутнасць публічных выбачэнняў і канкрэтных захадаў з боку расейцаў. Усе мы былі сведкамі таго, што адбывалася судзейскае самавольства на Кубку Першага канала. Але тады мы былі ў гасцях і паводзілі сябе годна», — сказаў Баскаў.

А вось расіяне той жа манетай сваім ледзь не адзіным цяпер міжнародным хакейным партнёрам не плацяць.

«Паўтаруся, прайшоў ужо практычна тыдзень, але да гэтага часу беларускія заўзятары так і не пачулі ніякіх зразумелых тлумачэнняў пра тое, якія дысцыплінарныя меры будуць ужытыя да трэнера каманды, які дазволіў сабе паставіць свае эмоцыі вышэй за ўсё і фактычна справакаваць хакеістаў», — наракае абражаны чыноўнік.

І гэта прытым, што дагэтуль бакі панападпісвалі паміж сабой розных сумесных пагадненняў і праектаў, ад якіх, маўляў, ніякага толку:

«Наша федэрацыя цяпер павінна не сядзець, склаўшы рукі, а дамагацца канкрэтнага рашэння… Якія меры будуць прынятыя да трэнера расійскай юніёркі і асобных яе гульцоў? Мы ўсе чакаем адказ».

Чытайце таксама:

Расійскіх хакеістаў, якія кінулі на лёд уручаныя Баскавым прызы, прымусілі прабачацца

Баскаў пракаментаваў скандал на хакейным «Кубку будучыні» ў Мінску

На моладзевым хакейным турніры ў Мінску расейцы абразіліся паразе ад беларусаў і ўчынілі дэмарш

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
36
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
15.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Жабагадзюкінг/адказаць/
15.02.2024
Баскаў, давай, цісні на газ, не спыняйся! Бо вельмі патрэбная адваротная рэакцыя з боку расейскіх шавіністаў.

0
Неадваротнасьць пакараньня/адказаць/
15.02.2024
Вызывае здзіўленьне чаму баскоў дагэтуль не ў турме за забойства Рамана Бандарэнкі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930