Знайсці
15.02.2024 / 16:535РусŁacБел

Еўрасаюз заявіў, што спыніць транзіт расійскага газу праз Украіну

Еўрапейскі саюз не зацікаўлены ў працягванні кантракту адносна транзіту расійскага газу праз Украіну. Пра гэта заявіла еўракамісарка па энергетыцы Кадры Сімсан, піша The Moscow News.

Газаразмеркавальная станцыя «Суджа» на расійска-ўкраінскай мяжы. Фота: Газпрам

«Мы не зацікаўленыя ў працягу трохбаковага пагаднення аб транзіце газу з Расіяй, тэрмін дзеяння якога мінае ў канцы гэтага года», — цытуе Reuters заяву Сімсан.

Паводле яе слоў, краіны, якія атрымлівалі газ гэтым транзітным маршрутам, у тым ліку Аўстрыя, Італія і Славакія, змогуць знайсці альтэрнатыўныя крыніцы паставак.

Кантракт паміж расійскім «Газпрамам» і ўкраінскім «Нафтагазам» заканчваецца ў канцы гэтага года. Кіеў заявіў, што не будзе працягваць яго.

У панядзелак 12 лютага міністарка энергетыкі Аўстрыі Леанор Гевеслер заяўляла, што Вена разглядае магчымасць разрыву кантракту на закупку расійскага газу.

Газ «Газпрама» паступае ў Аўстрыю па доўгатэрміновым кантракце з мясцовай энергетычнай кампаніяй OMV, і на гэтыя пастаўкі, па даных Bloomberg, у лістападзе і снежні прыпадала каля паловы ўсяго экспарту «Газпрама» ў Еўрасаюз.

Страта рынку Аўстрыі, дзе знаходзіцца адзін з найбуйнейшых газавых хабаў Еўропы, Баўмгартэн, абяцае новыя праблемы «Газпраму», які за два гады вайны страціў дзве траціны экспарту. Летась кампанія прапампавала за мяжу толькі 69 млрд кубаметраў газу — мінімальны аб'ём з 1985 года. Экспарт у Еўропу сціснуўся да 28 млрд кубаметраў — узроўню другой паловы 1970-х гадоў.

Здабыча «Газпрама» ўпала да 404 млрд кубаметраў — самага нізкага ўзроўню з 1990 года, калі ў газавую дзяржкарпарацыю было пераўтворана Міністэрства газавай прамысловасці СССР.

Крэмль цяпер разлічвае на Кітай, прапануючы таму пабудаваць новы газаправод «Сіла Сібіры — 2» і павялічыць закупкі газу ў 5 разоў, да 100 млрд кубаметраў на год. Але Пекін марудзіць. Летась прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін двойчы сустракаўся са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, пераконваючы яго пагадзіцца на праект, але абодва разы перамовы скончыліся нічым.

Чытайце таксама:

Кітай замяніў «Газпраму» толькі 11% страчаных еўрапейскіх паставак

Швецыя спыніла расследаванне па справе аб выбухах на «Паўночных патоках»

Еўропа ў 2023 годзе скараціла імпарт расійскага трубаправоднага газу больш чым на 55%

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
6
Максим Дизайнер/адказаць/
15.02.2024
Ура

Посмотри, куда не мазаичные эвропейские полудурки 100 лет ведут Мали, Габон, Нигерию ищи с 50 стран.
1
Васіль/адказаць/
15.02.2024
А тым часам у Амерыцы Байдэн забараніў экспарт звадкаванага газу LNG у Еўропу. Еўропа рыхтуецца купляць газ у Расеі, але не праз Украіну, Беларусь і Польшчу.
15.02.2024
Будучыня за альтэрнатыўнай энергетыкай, да 2030 мусіць усё атрымацца!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031